Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Святыя сем Заснавальнікаў закона Слугаў Найсвяцейшай Панны Марыі (сэрвітаў)
Святыя сем Заснавальнікаў закона Слугаў Найсвяцейшай Панны Марыі (сэрвітаў)У 1233 г. сем маладых жыхароў Фларэнцыі (Італія), якія паходзілі з найбольш шляхетных сем’яў горада, разам вырашылі прысвяціць сябе аскетычнаму жыццю. Імі кіравала жаданне прынесці здавальненне Панне Марыі, якая двойчы аб’яўлялася ля падножжа Монтэ Вэкіо ў Фларэнцыі, аплакваючы ахвяры крывавай барацьбы паміж двума варожымі палітычнымі лагерамі ў тагачаснай Італіі — гібелінамі і гвельфамі. Непадалёк ад месца аб’яўлення Маці Божай мужчыны заклалі келлі ў скальных пячорах, дзе трывалі ў малітве, устрыманні і ўчынках міласэрнасці. Яны назвалі сябе слугамі Марыі, або сэрвітамі, прынялі манаскі статут святога Аўгустына і пачалі насіць манаскае адзенне, пашытае на ўласны узор.

Стаўшы народнымі прапаведнікамі і місіянерамі, сэрвіты абышлі ўсю Італію, Францыю і Венгрыю, распаўсюджваючы набажэнства да Маці Божай Балеснай і засноўваючы новыя кляштары. Закон сэрвітаў быў зацверджаны Папам у 1304 г, але да гэтага дажыў толькі адзін з сямі заснавальнікаў. У наш час закон распаўсюдзіўся па ўсім свеце.

Успамін: 17 лютага
Адноўлена 15.07.2009 17:31
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.