Святы Анзгар (Аскар), біскуп | Друк |
Святы Анзгар (Аскара), біскупНарадзіўся каля 801 г. у Францыі. Уступіў у ордэн бэнэдыктынцаў і прысвяціў сябе адданай місіянерскай дзейнасці. У 826 г. быў накіраваны абвяшчаць Божае слова ў Швецыі і Даніі і паспяхова евангелізаваў гэтыя краіны, дзе яшчэ не ведалі Хрыста. Праз нейкі час ён стаў біскупам з кафедрай у Гамбургу, да якой быў далучаны таксама і Брэмен.

З Брэмена біскуп Анзгар кіраваў місіямі на Поўначы, распаўсюджваючы хрысціянства ў Скандынавіі. Памёр 3 лютага 865 г. у Брэмене. Святога Анзгара называюць «апосталам Поўначы» і ўшаноўваюць як у Каталіцкім Касцёле, так і ў Евангелічнай Царкве.

Успамін: 3 лютага
Адноўлена 05.10.2009 17:24
 
© 2003-2024 Catholic.by