Святы Фідэль Сігмарынгенскі, святар і мучанік | Друк |

Святы Фідэль Сігмарынгенскі, святар і мучанікНарадзіўся каля 1577 г. у Сігмарынгене (Зігмарынген, Германія) у сям’і бургамістра і меў імя Марк Рой. Атрымаў юрыдычную і філасофскую адукацыю ў Фрыбургу, пасля чаго атрымаў святарскае пасвячэнне і ўступіў у ордэн Меншых Братоў Капуцынаў, прыняўшы імя Фідэль.

Ён прапаведваў у Швейцарыі, на поўначы Францыі і Германіі, імкнучыся вярнуць у каталіцкую веру тых, хто ад яе адышоў. 24 красавіка 1622 г. пасля прамоўленага казання Фідэль быў забіты швейцарскімі сялянамі-кальвіністамі. Святы Фідэль Сігмарынгенскі з’яўляецца апекуном юрыстаў і дапамагае ў судовых справах. Яго заступніцтва просяць у справе пашырэння веры.

Успамін: 24 красавіка

Адноўлена 15.07.2009 17:33
 
© 2003-2024 Catholic.by