Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Святая Маргарыта з Картоны, законніца
Святая Маргарыта з Картоны, законніцаНарадзілася ў 1247 г. у італьянскай правінцыі Таскана. У маладым узросце на працягу 9-ці гадоў жыла ў «вольным саюзе» з нейкім шляхціцам, ад якога мела сына. Калі яе сужыцеля забілі, Маргарыта ўспрыняла гэта як знак ад Бога. Яна раскаялася ў сваім ранейшым жыцці і ўступіла ў трэці закон святога Францішка ў Картоне.
Стаўшы тэрцыяркай, Маргарыта заснавала прытулак для бедных, а таксама таварыства сясцёр трэцяга закону. Яна жыла ў суровым пакаянні і атрымала шмат містычных ласкаў. Памерла 22 лютага 1297 г. у Картоне. На месцы пахавання святой Маргарыты цяпер стаіць санктуарый у яе гонар.

Успамін: 22 лютага
Адноўлена 15.07.2009 17:40
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.