Святы Вінцэнт, дыякан і мучанік | Друк |
Па няпэўных звестках, нарадзіўся ў ІІІ ст. у іспанскім горадзе Хуэска. Служыў архідыяканам біскупа Сарагосы Валерыя, разам з якім быў арыштаваны ў Валенсіі падчас пераследу хрысціянаў пры цэзары Дыяклетыяне. Біскуп Валерый быў высланы на выгнанне ў Францыю, а яго архідыякан пасля жорсткага катавання прыняў мучаніцкую смерць, верагодна, 22 студзеня 304 г.
Імя мучаніка Вінцэнта згадваецца ў самых старажытных мартыралогах, а яго рэліквіі захоўваюцца ў розных месцах Еўропы. Святы з’яўляецца апекуном вінаградараў, дрывасекаў, страхароў і ганчароў.

Успамін: 22 студзеня
Адноўлена 15.07.2009 17:41
 
© 2003-2024 Catholic.by