Святы Кірыл Александрыйскі, біскуп і доктар Касцёла | Друк |
Святы Кірыл Александрыйскі, біскуп і доктар КасцёлаНарадзіўся напрыканцы IV ст. у Александрыі Егіпецкай. У 412 г. стаў Александрыйскім Патрыярхам, змяніўшы на гэтай пасадзе свайго дзядзьку Тэафіла. З’яўляецца адным з найбольш значных пісьменнікаў Касцёла, аўтарам трактатаў пра Святое Пісанне і Святую Тройцу. У сваіх шматлікіх творах, а таксама ў прамовах на сходах духавенства і падчас Эфескага Сабору (431 г.) Кірыл выступаў супраць арыянскай і нестарыянскай ерасяў і адстойваў адзінства боскай і чалавечай натуры ў Хрысце. Памёр 27 чэрвеня 444 г. у Александрыі.

Успамін: 27 чэрвеня
Адноўлена 15.07.2009 17:43
 
© 2003-2024 Catholic.by