Святыя Марцэлін і Пётр, мучанікі | Друк |
Святыя Марцэлін і Пётр, мучанікіМарцэлін і Пётр жылі ў канцы ІІІ — пачатку IV ст. Марцэлін быў святаром, а Пётр меў першую з чатырох ніжэйшых ступеняў пасвячэння і быў экзарцыстам. Хутчэй за ўсё, абодва прынялі мучаніцкую смерць у Рыме каля 304 г. падчас пераследу хрысціянаў, разгорнутага імператарам Дыяклетыянам. Паводле падання, незадоўга да смерці Пётр аздаравіў апантаную дачку ахоўніка вязніцы і ахрысціў усю яго сям’ю.

Пасля смерці праз адсячэнне галавы абодва мучанікі былі пахаваныя на Вія Лабікана ў Рыме, куды адразу ж пачало прыходзіць шмат паломнікаў. Праз некалькі гадоў на гэтым месцы Канстанцінам Вялікім была пабудавана святыня. Імёны святых Марцэліна і Пятра ўзгадваюцца ў Рымскім Каноне. У Сярэднявеччы, калі квітнела «паляванне» за рэліквіямі, рэліквіі мучанікаў былі выкрадзеныя і перавезеныя на нямецкія землі. З 827 г. да нашых дзён яны захоўваюцца ў Зэлігенштадце ў зямлі Гесэн (Германія).

Успамін: 2 чэрвеня
Адноўлена 15.07.2009 17:44
 
© 2003-2024 Catholic.by