Першая Кантакты Мапа
Разважанні да Евангелля: 6 чэрвеня — Х Звычайная нядзеля, Год С


Аб чым прашу?

Мець бязмежны давер да Езуса.

Лк 7, 11–17

11Езус пайшоў у горад, які называўся Наін, і з Ім ішлі многія вучні Ягоныя і вялікі натоўп.

12Калі ж Ён наблізіўся да гарадской брамы, выносілі з яе памерлага, адзінага сына ў маці, якая была ўдавою. І шмат людзей з горада ішло разам з ёю.

13Убачыўшы яе, Пан злітаваўся над ёю і сказаў: Не плач.

14І падышоўшы, дакрануўся да насілак. Тыя, хто нёс, спыніліся. І сказаў: Хлопча, кажу табе, устань.

15Мёртвы сеў і пачаў гаварыць. І Езус аддаў яго маці ягонай.

16Усіх жа ахапіў страх, і славілі Бога, кажучы: Вялікі прарок паўстаў сярод нас, і Бог наведаў свой народ.

17І разышлася гэтая навіна пра Яго па ўсёй Юдэі і па ўсёй ваколіцы.


  • Езус сярод вялікага натоўпу ідзе да Наін. Каля брамы горада сустракае пахавальнае шэсце (вершы 11–12). Буду сузіраць Езуса і Яго чулую размову з плачучай маці. Глыбока ўзрушаецца і жадае суцешыць яе (верш 13).
  • Падумаю сардэчна пра Езуса, які чула адносіцца да майго цярпення. Мае слёзы з’яўляюцца Яго слязьмі, мой боль з’яўляецца Яго болем. Ці блізкі мне вобраз Езуса, які спачувае, клапоціцца пра мяне?
  • Затрымаюся даўжэй каля сцэны ўваскрашэння юнака (вершы 14–17). Стану сярод натоўпу, каб зблізку бачыць гэта незвычайнае здарэнне. Звярну ўвагу на жэсты Езуса, на кожнае Яго слова.
  • Буду таксама глядзець на маладога чалавека, які вяртаецца да жыцця, на натоўп, які ахоплівае страх. Буду слухаць, як праслаўляюць Бога і поўныя захаплення вызнаюць у Езусе прарока. Уяўлю сабе радасць маці.
  • Для Езуса няма нічога немагчымага. На Яго слова справы, па-людску зусім безнадзейныя і «пахаваныя», нанава атрымліваюць моц жыцця. Ці з’яўляецца для мяне Езус Богам усемагутным? Вызнаю Яму мае найглыбейшыя адчуванні і перажыванні.
  • На заканчэнне перамяню маю размову з Езусам у малітву праслаўлення. Разам з маці юнака і натоўпам буду цешыцца Яго моцай. Буду паўтараць з даверам: «Езу, для Цябе ўсё магчыма!».

 

Падрыхтаваў а. Тадэвуш Дабравольскі SDS
Bookmark and Share
 
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.
Запрашем у пілігрымку ў Капцёўку
Запрашаем дзяцей, моладзь, бацькоў і катэхетаў у аднадзённую пілігрымку ў Капцёўку (Гродзенская дыяцэзія), якая адбудзецца 19 верасня 2010 г. Пілігрымка з Гродна на пагорак Надзеі адбудзецца з нагоды новага навучальнага і катэхетычнага года, а яе дэвізам стануць словы «Марыя — наша настаўніца».
Падрабязней ...  
Парафія на Каменнай Горцы запрашае на набажэнствы ў гонар Маці Божай Будслаўскай

У капліцы на Каменнай Горцы ў Мінску 2-га чысла кожнага месяца ў 18.00 адбываюцца набажэнствы да Маці Божай Будслаўскай. У снежні гг. споўніцца два гады з таго часу, як парафіяне і вернікі іншых парафій атрымалі магчымасць маліцца перад копіяй абраза Маці Божай з будслаўскага санктуарыя.

Падрабязней ...  
Запрашаем катэхетаў Гродзенскай дыяцэзіі на рэкалекцыі
Аддзел навучання і выхавання пры курыі Гродзенскай дыяцэзіі сардэчна запрашае катэхетаў дыяцэзіі на рэкалекцыі перад распачаццем новага катэхетычнага года.
Падрабязней ...