Першая Кантакты Мапа
Разважанні да Евангелля: 16 мая — VII Велікодная нядзеля, Год С


Аб чым прашу?

Мець дар сапраўднага адзінства ў маёй сям’і і супольнасці.

Ян 17, 20–26

У той час:
20Езус узняў вочы свае да неба і маліўся такімі словамі: Ойча святы, не толькі за іх прашу Я, але і за тых, хто паверыць у Мяне паводле слова іхняга,
21каб усе былі адно, як Ты, Ойча, ува Мне, і Я ў Табе, каб і яны былі ў Нас, каб паверыў свет, што Ты паслаў Мяне.
22І славу, якую Ты даў Мне, Я даў ім, каб былі адно, як і Мы адно.
23Я ў іх, а Ты ўва Мне. Каб былі з’яднаныя ў адно, каб свет пазнаў, што Ты паслаў Мяне і палюбіў іх, як палюбіў Мяне.
24Ойча, хачу, каб тыя, каго Ты даў Мне, былі са Мною там, дзе Я, каб бачылі славу Маю, якую Ты даў Мне, бо палюбіў Мяне перад заснаваннем свету.
25Ойча справядлівы, свет Цябе не пазнаў, а Я пазнаў Цябе, і гэтыя пазналі, што Ты паслаў Мяне.
26Я абвясціў ім Тваё імя, і абвяшчаць буду, каб любоў, якою Ты палюбіў Мяне, у іх была, і Я ў іх.

  • Уяўлю сабе Езуса, які «ўзняў вочы свае да неба» і моліцца да свайго Айца. Гэта малітва за хвіліну да жахлівай мукі. Буду сузіраць Езуса, які ў тую гадзіну так горача і ўсхвалявана моліцца за мяне, моліцца аб адзінстве ў маёй сям’і і супольнасці. Ці ўсведамляю сабе штодзённа, што Езус моліцца за ўсіх нас і за кожнага паасобку?
  • Звярну ўвагу, што Езус некалькі разоў паўтарае ў малітве просьбу аб дары адзінства (вершы 21–23). Што магу сказаць аб адзінстве ў маёй сям’і і супольнасці? Што магу сказаць аб маім унутраным адзінстве з Богам? Што гэтаму адзінству больш за ўсё перашкаджае, разбівае яго?
  • Вызнаю Езусу мае грахі супраць адзінства. Аддам Яму з поўным даверам усе «куточкі» свайго сэрца, якія аддаляюць мяне ад Бога і нішчаць маё адзінства з іншымі. Буду моцна прасіць аб іх аздараўленні.
  • Езус кажа Айцу, што адзінства паміж людзьмі з’яўляецца сведчаннем веры і любові перад светам (вершы 21, 23). Якое сведчанне адзінства дае асяроддзю мая сем’я і супольнасць? Што ў нашых адносінах станоўчае, а што паказвае кепскі прыклад іншым?
  • Езус моліцца за мяне да Айца аб вечным прабыванні з Ім. Усвядомлю праз гэтыя словы, як моцна Езус жадае, каб я прабываў з Ім вечна. Як часта думаю пра вечнасць? Ці малюся аб жыцці вечным для сябе і для супольнасці, у якой жыву?
  • Папрашу Езуса, каб Яго ўзаемная любоў з Айцом прасякнула таксама маё сэрца, маю сям’ю і супольнасць, у якой жыву. Буду паўтараць са шчырым і гарачым сэрцам: «Езу, захавай нас у адзінстве!».
Падрыхтаваў а. Тадэвуш Дабравольскі SDS
Bookmark and Share
 
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.
Запрашем у пілігрымку ў Капцёўку
Запрашаем дзяцей, моладзь, бацькоў і катэхетаў у аднадзённую пілігрымку ў Капцёўку (Гродзенская дыяцэзія), якая адбудзецца 19 верасня 2010 г. Пілігрымка з Гродна на пагорак Надзеі адбудзецца з нагоды новага навучальнага і катэхетычнага года, а яе дэвізам стануць словы «Марыя — наша настаўніца».
Падрабязней ...  
Парафія на Каменнай Горцы запрашае на набажэнствы ў гонар Маці Божай Будслаўскай

У капліцы на Каменнай Горцы ў Мінску 2-га чысла кожнага месяца ў 18.00 адбываюцца набажэнствы да Маці Божай Будслаўскай. У снежні гг. споўніцца два гады з таго часу, як парафіяне і вернікі іншых парафій атрымалі магчымасць маліцца перад копіяй абраза Маці Божай з будслаўскага санктуарыя.

Падрабязней ...  
Запрашаем на кансэкрацыю касцёла ў Лебедзеве
18 верасня 2010 г. адбудзецца кансэкрацыя касцёла Найсвяцейшага Сэрца Езуса ў Лебедзеве (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія), якую здейсніць Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. Урачыстая літургія распачнецца ў 16.30.
Падрабязней ...