Першая Кантакты Мапа
Разважанні да Евангелля: 25 красавіка — ІV Велікодная нядзеля, Год С


Аб чым прашу?

Мець глыбокі давер Езусу і даверыцца Яму.

Ян 10, 27–30

У той час:
27Езус сказаў: Авечкі Мае слухаюць голасу Майго, і Я ведаю іх, і яны ідуць за Мною.
28І Я даю ім вечнае жыццё навекі, і яны не загінуць ніколі, і ніхто не вырве іх з рук Маіх.
29Айцец Мой, які даў Мне іх, большы за ўсіх. І ніхто не можа вырваць іх з рукі Айца Майго.
30Я і Айцец — адно.


  • Спрабую ўявіць сабе пастыра, які трымае ў руках слабую, зраненую авечку. Магчыма, калісьці сустрэўся з такой сітуацыяй. Гэты вобраз дапаможа мне лепш зразумець і перажыць словы Езуса, які кажа, што з’яўляецца Добрым Пастырам.
  • Езус называе «сваімі» тых авечак, якія «слухаюць» Яго голас і «ідуць за Ім» (верш 27). Статак адчувае сябе пры пастыры бяспечна. Езус кажа пра «сваіх авечак», што «не загінуць навекі». Калі выказаў гэтае абяцанне, думаў таксама пра мяне.
  • Што магу сказаць пра маю сувязь з Езусам? Ці насычана яна любоўю і даверам, а, можа, яна толькі фармальная? Ці веру, што належу Яму? Ці адчуваю сябе пры Ім бяспечна?
  • Езус хоча, каб я даверыўся і прыпаў да Яго. З Яго рукі ніхто і нішто не зможа мяне вырваць (верш 28). Раскажу Яму пра мае клопаты і турботы, пра месцы і сітуацыі, у якіх не адчуваю сябе бяспечна. Падумаю пра тое, што Езус схіляецца нада мной, бярэ мяне ў рукі і глядзіць, каб ніхто не вырваў з Яго абдымкаў.
  • Езус вызнае, што гэта Бог Айцец першы трымаў мяне ў сваіх руках. Гэта Бог Айцец даверыў мяне Езусу (верш 29). Слухаючы словы Езуса, паспрабую сабе ўявіць Айца, які клапоціцца, які бярэ маё крохкае жыццё ў свае рукі і перадае Езусу. Якія адчуванні ўзнікаюць у мяне? Выкажу іх перад Богам Айцом і Езусам, Сынам Божым.
  • Падзякую Айцу і Езусу за іх поўную клопату і апекі любоў. Даверу Айцу праз Езуса ўсё маё жыццё, асабліва тое, што ў ім найбольш слабае і крохкае. Буду прасіць, каб ніхто і нішто не вырвала мяне з Божых рук.

Падрыхтаваў а. Тадэвуш Дабравольскі SDS
Bookmark and Share
 
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.
Запрашем у пілігрымку ў Капцёўку
Запрашаем дзяцей, моладзь, бацькоў і катэхетаў у аднадзённую пілігрымку ў Капцёўку (Гродзенская дыяцэзія), якая адбудзецца 19 верасня 2010 г. Пілігрымка з Гродна на пагорак Надзеі адбудзецца з нагоды новага навучальнага і катэхетычнага года, а яе дэвізам стануць словы «Марыя — наша настаўніца».
Падрабязней ...  
Парафія на Каменнай Горцы запрашае на набажэнствы ў гонар Маці Божай Будслаўскай

У капліцы на Каменнай Горцы ў Мінску 2-га чысла кожнага месяца ў 18.00 адбываюцца набажэнствы да Маці Божай Будслаўскай. У снежні гг. споўніцца два гады з таго часу, як парафіяне і вернікі іншых парафій атрымалі магчымасць маліцца перад копіяй абраза Маці Божай з будслаўскага санктуарыя.

Падрабязней ...  
Запрашаем на кансэкрацыю касцёла ў Лебедзеве
18 верасня 2010 г. адбудзецца кансэкрацыя касцёла Найсвяцейшага Сэрца Езуса ў Лебедзеве (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія), якую здейсніць Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. Урачыстая літургія распачнецца ў 16.30.
Падрабязней ...