Першая Кантакты Мапа
Разважанні да нядзельнага Евангелля
Падчас кожнай святой Імшы ў літургіі Божага слова Касцёл прапануе нам Евангелле. Не заўсёды мы слухаем яго. Часам таму, што нас проста няма на Эўхарыстыі. А часам таму, што, нават калі і прысутнічаем на ёй, наша стомленасць, унутраны разлад ці недахоп засяроджання чыняць тое, што не чуем Евангелле, размінаемся з ім. Практычная дапамога ў малітве Словам >>>

Разважанні да Евангелля: 1 жніўня — XVIІI Звычайная нядзеля, Год С

  • Езус перасцярагае мяне, каб не быў залежным ні ад адной з маіх зямных каштоўнасцяў. Адсутнасць вольнасці ад іх праяўляецца, між іншым, у хцівасці. Ці магу аддаць усе мае «скарбы» Езусу так, каб Ён распараджаўся імі паводле сваёй волі? Паспрабую яшчэ раз іх пералічыць, шчыра ставячы перад сабой пытанне, якія з іх аддаў бы Яму з поўнай вольнасцю, а якія з вялікай цяжкасцю, якія з іх не змог бы аддаць.
 
Разважанні да Евангелля: 25 ліпеня — XVII Звычайная нядзеля, Год С

  • У малітве «Ойча наш» Езус вучыць нас размаўляць з Айцом Нябесным. Якое месца займае ў маім духоўным жыцці Бог Айцец? Што магу сказаць Езусу пра мае адносіны з Айцом? Ці адчуваю, што з’яўляецца маім Айцом? Ці адчуваю Яго блізкасць? Ці ўмею з перакананнем сэрца казаць Яму: «Татуля»? Даверу Яму мае праўдзівыя пачуцці..
 
Разважанні да Евангелля: 27 чэрвеня — ХІIІ Звычайная нядзеля, Год С

  • «Езус чакае любові безумоўнай і перасцерагае ад спакусы кампрамісу. Буду прасіць Духа Святога мець адвагу і святло ў глыбокім распазнанні і адрачэнні ад усялякіх думак і намераў, за якімі крыецца пастава абыякавасці і палавінчатасці. Папрашу Езуса аб рашучым сэрцы ў следаванні за Ім».
 
Разважанні да Евангелля: 20 чэрвеня — ХІI Звычайная нядзеля, Год С

  • «Езус ставіць пытанне асабіста да мяне: кім Ён з’яўляецца для мяне? Што пра Яго думаю? Справа не толькі ў ведах. Спрабую адчуць хваляванні майго сэрца. Што магу сказаць пра маё сяброўства з Езусам? Буду ўважліва слухаць словы Езуса пра цярпенне. Ці ўмею прыняць у маёй веры і пакліканні вобраз замучанага Езуса? Якія пачуцці абуджаюцца ўва мне? Спачуванне? Страх? Бунт? Спрабую шчыра паразмаўляць з Ім пра мае пачуцці».
 
Разважанні да Евангелля: 13 чэрвеня — ХІ Звычайная нядзеля, Год С

  • «Увайду ў дом фарысея і разам з Езусам сяду за стол. Буду ўважліва глядзець на жанчыну, якая набліжаецца да Езуса: на яе твар, поўны слёз, на тое, як слёзы капаюць на ногі Езуса, і на пакору, з якой жанчына каштоўным алеем намашчвае Езусу ногі і выцірае іх сваімі валасамі. (...) Пагляджу на мае сустрэчы з Езусам падчас рахунку сумлення і споведзі».
 
Разважанні да Евангелля: 6 чэрвеня — Х Звычайная нядзеля, Год С

  • «Езус сярод вялікага натоўпу ідзе да Наін. Каля брамы горада сустракае пахавальнае шэсце. Буду сузіраць Езуса і Яго чулую размову з плачучай маці. Глыбока ўзрушаецца і жадае суцешыць яе. Падумаю сардэчна пра Езуса, які чула адносіцца да майго цярпення. Мае слёзы з’яўляюцца Яго слязьмі, мой боль з’яўляецца Яго болем. Ці блізкі мне вобраз Езуса, які спачувае, клапоціцца пра мяне?».
 
Разважанні да Евангелля: 30 мая — ІХ Звычайная нядзеля. Урачыстасць Найсвяцейшай Тройцы, Год С

  • «Толькі Дух Святы можа весці мяне да глыбокай сувязі з Богам Айцом і Езусам. Пазнаць праўду пра Бога гэта азначае адчуць Яго любоў — любоў, якою Айцец і Сын узаемна адорваюць адно аднаго. Дух Святы аб’яўляе нам любоў Айца і Сына, каб дзякуючы Яму мы мелі ўдзел у любові Бога. Запытаюся ў сябе пра цяперашні ўзровень маёй веры, якую я атрымаў падчас святога хросту».
 
Разважанні да Евангелля: 23 мая — Нядзеля Спаслання Духа Святога

  • «Калі толькі захачу, магу штодзённа прымаць Духа Святога і цешыцца Яго супакоем. У гэтым мне можа дапамагчы найпрасцейшая, прамоўленая з верай, малітва: „Дух Супакою, прыйдзі! Вызвалі мяне, Духу Святы, ад майго страху!“».
 
Разважанні да Евангелля: 16 мая — VII Велікодная нядзеля, Год С

  • «Езус моліцца за мяне да Айца аб вечным прабыванні з Ім. Усвядомлю праз гэтыя словы, як моцна Езус жадае, каб я прабываў з Ім вечна. Як часта думаю пра вечнасць? Ці малюся аб жыцці вечным для сябе і для супольнасці, у якой жыву? Папрашу Езуса, каб Яго ўзаемная любоў з Айцом прасякнула таксама маё сэрца, маю сям’ю і супольнасць, у якой жыву».
 
Разважанні да Евангелля: 9 мая — VI Велікодная нядзеля, Год С

  • «Езус кажа пра любоў Айца і Сына да чалавека. „Сяду“ каля ног Хрыста і буду слухаць Яго вызнанне поўнае цяпла і сяброўства. Убачу, наколькі блізкай з’яўляецца любоў Езуса і Бога Айца да мяне. Яны вельмі моцна жадаюць пасяліцца ўва мне, аднак Іх любоў далікатная і ніколі ні да чаго мяне не прымушае».
 
Разважанні да Евангелля: 2 мая — V Велікодная нядзеля, Год С

  • «Стану сярод Апосталаў, якія размаўляюць з Езусам у вячэрніку. Буду сузірасць супакой і сардэчную любоў, з якой Езус прамаўляе да сваіх вучняў: «Дзеці, яшчэ крыху Я буду з вамі». Езус, ведаючы пра здраду Юды і пра тое, што ў хвіліну мукі ўсе вучні пакінуць Яго, застаецца да іх чулым і поўным любові. Больш таго, Ён знаходзіць сілы, каб падрыхтаваць іх да выпрабаванняў. Умее забыць пра сябе».
 
Разважанні да Евангелля: 25 красавіка — ІV Велікодная нядзеля, Год С

  • «Падзякую Айцу і Езусу за іх поўную клопату і апекі любоў. Даверу Айцу праз Езуса ўсё маё жыццё, асабліва тое, што ў ім найбольш слабае і крохкае. Буду прасіць, каб ніхто і нішто не вырвала мяне з Божых рук».
 
Разважанні да Евангелля: 18 красавіка — ІIІ Велікодная нядзеля, Год С

  • «Звярну ўвагу на супольнасць Апосталаў. Пасля цяжкіх перажыванняў мукі і смерці Настаўніка, пасля шматлікіх выпрабаванняў веры, вяртаюцца да Галілейскага мора — месца свайго паклікання. Жадаюць знайсці першапачатковую руплівасць паклікання. Не ўсе прыйшлі да возера, хоць Езус некалькі разоў абяцаў, што будзе чакаць іх там».
 
Разважанні да Евангелля: 11 красавіка — ІІ Велікодная нядзеля альбо Божай Міласэрнасці, Год С

  • Ці маю жаданне асабістай сустрэчы з Богам? Ці шукаю Яго трывала і верна ў маёй малітве? Буду горача прасіць Езуса, каб дазволіў мне зведаць, што Ён «мой». У сардэчнай малітве папрашу таксама, каб сапраўды стаў Панам майго жыцця. Буду паўтараць за Тамашам: «Пан мой і Бог мой».
 
Разважанні да Евангелля: 4 красавіка — Велікодная нядзеля. Урачыстасць Змёртвыхпаўстання Пана

Гэтае разважанне над Евангеллем можна запланаваць на світанне, калі яшчэ цёмна. Прачынаючыся раней, хачу спадарожнічаць Марыі Магдалене, якая ідзе да магілы, каб намасціць цела Пана. Заўважу яе чулую любоў да Езуса, а таксама яе паводзіны, калі ўбачыла пустую магілу. Забралі Пана... Магдалена кажа Пятру і Яну, што ў магіле няма Пана. Буду глядзець на іх рэакцыю. Цярпенне, расчараванне могуць закрыць розум і сэрца на жывога Езуса, які знаходзіцца побач. Прыпомню сабе балючыя сітуацыі з майго жыцця, у якіх я страціў блізкасць Бога.

 
<< Першая < Папярэдняя 1 2 3 4 5 6 Наступная > Апошняя >>

Старонка 1 з 6
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.
Парафіяда «Тэатр – Святыня – Спорт» адбудзецца ў Івянцы

18–21 жніўня 2010 г. у Івянцы адбудзецца Парафіяда Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі пад назвай «Тэатр – Святыня – Спорт». Да ўдзелу запрашаецца моладзь 14–17 гадоў.

Падрабязней ...  
У Оршы сустрэнуцца байкеры з усяго свету

8 жніўня 2010 г. у парафіі Беззаганнага Сэрца Марыі ў Оршы (Віцебскі дэканат) адбудзецца сустрэча байкераў з усяго свету. Акрамя гэтага, сваю праграму прадставіць гістарычны клуб «Мансельвант», удзельнікі мерапрыемства сустрэнуцца як з раннім класіцызмам, так і з сучасным рокам, выступяць са сваімі спевамі дзеці і моладзь.

Падрабязней ...  
Запрашаем у пілігрымку па маршруце Кракаў — Велеград — Прага — Вена — Браціслава

Каардынатар пілігрымак у Віцебскай дыяцэзіі пробашч парафіі Святога Язафата Кунцэвіча ў Расонах кс. Вячаслаў Барок шчыра запрашае ўсіх жадаючых у чарговае падарожжа. Пілігрымка па маршруце Кракаў — Велеград — Прага — Вена — Браціслава адбудзецца з 9 па 16 жніўня 2010г.

Падрабязней ...