Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на III нядзелю Вялікага посту (19 сакавіка)
Каментарыі да літургіі і малітва вернікаў
16.03.2017 14:23

Каментарый да літургіі

Мы ўсе ахрышчаныя, і ў нас цячэ вада з жывой крыніцы. Яна абмывае наша грэшнае жыццё і асвячае яго. У Трэцюю нядзелю Вялікага посту мы аднаўляем наш запавет з Богам, заключаны падчас хросту, каб яшчэ раз атрымаць жывую ваду, — ласку, якою з’яўляецца сам Езус Хрыстус, прысутны ў нашых сэрцах.

Хрыстус хоча спатоліць нашую смагу. Перапросім Бога за тое, што мы часта адыходзім ад крыніцы жывой вады, што ідзём напіцца з дзіравых цыстэрнаў, у якіх вада не можа нават затрымацца.


Каментарый да літургіі слова

Хрыстус, размаўляючы з самаранкай пра жывую ваду, якая наталяе смагу, абяцаў ёй дар ласкі хросту. Прадвеснікам гэтага была вада са скалы, якую па просьбе Майсея Бог даў абранаму народу на пустыні. Хрысціяне ў сакрамэнце хросту атрымліваюць ласку Хрыста і дар Святога Духа. Гэта асаблівы знак любові Езуса, які прыйшоў, каб даць людзям жыццё вечнае, ачысціць іх ад віны і збавіць.


Малітва вернікаў

Да Бога праз Езуса Хрыста, які можа наталіць нашае прагненне, узнясём нашыя малітвы:

  1. Молімся за Касцёл святы, каб служыў усім людзям паводле прыкладу Хрыста. Цябе просім...
  2. Молімся за людзей, якія маюць уладу, каб яны заўсёды памяталі, што ўлада грунтуецца на пакоры. Цябе просім...
  3. Молімся за хворых і пакутуючых людзей, каб яны ў крыжы Езуса знайшлі сілы для жыцця. Цябе просім...
  4. Молімся за памерлых, каб яны зведалі прабачэнне вінаў і хвалу неба. Цябе просім...
  5. Молімся за нас саміх, каб Вялікі пост стаў для нас часам ачышчэння і з’яднання з Хрыстом. Цябе просім...

Божа, адары нас сёння сваёю ласкай і выслухай нашыя просьбы, якія з верай Табе прадстаўляем. Праз Хрыста, Пана нашага. Амэн.  

С. Людміла Леўдаровіч MChR

Адноўлена 16.03.2017 14:26
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Каментарыі да літургіі і малітва вернікаў

26.04 14:16Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на ІІІ Велікодную нядзелю, Год А (30 красавіка)
21.04 10:32Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на Нядзелю Божай Міласэрнасці (23 красавіка)
11.04 09:30Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на Вялікдзень (16 красавіка)
06.04 17:30Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на Пальмовую нядзелю, Год А (9 красавіка)
31.03 12:24Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на V Нядзелю Вялікага посту (2 красавіка), Год А
24.03 10:38Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на Звеставанне Пана (26 сакавіка)
16.03 14:23Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на III нядзелю Вялікага посту (19 сакавіка)
10.03 14:11Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на II Нядзелю Вялікага посту, Год А (12 сакавіка)
03.03 14:43Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на I Нядзелю Вялікага посту, Год А (5 сакавіка)
27.02 16:53Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на пачатак Вялікага посту, Год А (1 сакавіка)