Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на VII Звычайны тыдзень, Год А (19 лютага)
Каментарыі да літургіі і малітва вернікаў
17.02.2017 13:05

Езус Хрыстус, звяртаючыся да сваіх вучняў, раскрывае ім сэнс простай Божай мудрасці і спрадвечнай любові: «Любіце ворагаў вашых і маліцеся за тых, хто пераследуе вас, каб сталіся вы сынамі Айца вашага, які ў нябёсах».

Каментарый да літургіі

«Хто захоўвае слова Хрыста, у тым сапраўды любоў Божая дасканалая».

Літургія сённяшняй нядзелі — гэта «школа» сапраўднай бескарыслівай Божай любові.

Езус Хрыстус ахвяруе сябе за нас, грэшных, у сакрамэнце Святой Эўхарыстыі і вучыць нас ісці шляхамі Божай міласэрнасці.
Ласкавы і міласэрны Збаўца абвяшчае сёння Евангелле любові.

Каментарый да літургіі слова

«Любі бліжняга свайго, як самога сябе», — чуем заклік Бога да Майсея ў кнізе Левіта.

Галоўнае, да чаго павінен імкнуцца кожны хрысціянін, — гэта святасць, дасягнуць якую магчыма праз удасканаленне ў любові да Бога і бліжняга.

Езус Хрыстус, звяртаючыся да сваіх вучняў, раскрывае ім сэнс простай Божай мудрасці і спрадвечнай любові: «Любіце ворагаў вашых і маліцеся за тых, хто пераследуе вас, каб сталіся вы сынамі Айца вашага, які ў нябёсах».

Малітва вернікаў

Божа, Ойча Нябесны, крыніца міласэрнасці і дасканалай любові, у пакоры сэрцаў узносім да Цябе свае просьбы, усклікаючы:

  • Дапамажы, Пане Божа, Каталіцкаму Касцёлу, нягледзячы на пераслед вернікаў у сучасным свеце, годна абвяшчаць праўды хрысціянскай веры і Евангелле Божай любові. Цябе просім…
  • Асвяці, Усемагутны Божа, Айца Святога Францішка і ўсё духавенства святлом Духа Святога і ўмацуй патрэбнымі дарамі для плённага служэння на хвалу Божую і на карысць Касцёлу. Цябе просім…
  • Міласэрны Хрысце, ласкава ўзглянь на ўсіх самотных, цяжка хворых і церпячых, сіротаў і ўдоваў, пакрыўджаных і залежных, узмацні іх Сваёю моцай і аднаві ў іх сэрцах страчаную надзею. Цябе просім…
  • Збаўца свету, аб’яві Сваю моц, прасвятлі розум тых, каму пагражае цемра акультызму, дай ім ласку шчырага пакаяння і скіруй на шлях праўдзівай хрысціянскай веры. Цябе просім…
  • Ойча спрадвечны, усіх нас, дзяцей Тваіх, прысутных на нядзельнай літургіі, навучы сапраўднай дасканалай любові да ворагаў, крыўдзіцеляў і да тых, хто нас пераследуе за веру ў Хрыста. Цябе просім…

Узглянь, Усемагутны Божа, на наш давер да Цябе і прымі малітвы Тваіх верных слугаў. Праз Хрыста, Пана нашага. Амэн.

Падрыхтавала Анастасія-Алена Блусянкова

Адноўлена 17.02.2017 13:09
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Каментарыі да літургіі і малітва вернікаў

27.02 16:53Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на пачатак Вялікага посту, Год А (1 сакавіка)
22.02 14:54Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на VIII Звычайны тыдзень, Год А (26 лютага)
17.02 13:05Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на VII Звычайны тыдзень, Год А (19 лютага)
10.02 16:00Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на VI Звычайны тыдзень (12 лютага), Год А
02.02 10:49Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на V Звычайны тыдзень (5 лютага), Год А
26.01 15:39Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на ІV Звычайны тыдзень (29 студзеня), год А
19.01 12:23Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на ІIІ Звычайную нядзелю, год А (22 студзеня)
13.01 16:33Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на ІI Звычайны тыдзень (15 студзеня), год А
07.01 13:38Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на свята Хросту Пана (8 студзеня)
22.12 17:09Каментарый да літургіі і малітва вернікаў ва ўрачыстасць Нараджэння Пана