Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на V Звычайны тыдзень (5 лютага), Год А
Каментарыі да літургіі і малітва вернікаў
02.02.2017 10:49

Свет патрабуе святла праўды і солі дабра. Мы ўсе павінны быць святлом і соллю, каб людзі маглі пазнаць праўду і, умацаваныя дабром, праслаўлялі Бога. Падчас Эўхарыстыі Хрыстус асвятляе сваёй праўдай і корміць сваім Целам усіх, хто хоча памнажаць дабро на зямлі і служыць праўдзе.

Грэх — гэта цемра. У нас існуе таксама шмат цемры. Перапросім Бога за грахі, каб нашае жыццё адкрылася на Яго святло і стала соллю для зямлі.

Каментарый да літургіі слова

Езус дае сваім вучням заданне быць соллю зямлі і святлом свету. Соль — гэта добрае жыццё і служэнне бліжняму, а святло — гэта праўда, абвешчаная і вызнаваная — так можна інтэрпрэтаваць сённяшняе Евангелле, супастаўляючы яго з першым чытаннем з кнігі прарока Ісаі. Апостал Павел быў соллю і святлом праз ахвярнае жыццё і прапаведванне Укрыжаванага Хрыста.

Малітва вернікаў

Добраму Богу, які напаўняе нашыя сэрцы сваёй ласкай, прадставім нашыя просьбы:

  1. Молімся за Касцёл Святы, каб у сённяшнім свеце абвяшчаў Евангелле і вёў усе народы да збаўлення. Цябе просім...
  2. Молімся за Святога Айца, біскупаў і святароў, каб напоўненыя моцаю Святога Духа, кіравалі Касцёлам. Цябе просім...
  3. Молімся за хворых, бедных і самотных, каб сустрэлі на сваёй дарозе жыцця людзей, якія змогуць ім дапамагчы. Цябе просім...
  4. Молімся за памерлых, каб кожны з іх зведаў шчасце прабывання ў Валадарстве Нябесным. Цябе просім...
  5. Молімся за нас, сабраных вакол алтара Пана, каб мы, перамененыя Божым Словам і Эўхарыстычным Хлебам, моцна трывалі ў веры.

Цябе просім...

Божа, выслухай нашыя малітвы, якія да Цябе з верай скіроўваем. Праз Хрыста, Пана нашага. Амэн.

С. Людміла Леўдаровіч MChR



Адноўлена 02.02.2017 10:54
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Каментарыі да літургіі і малітва вернікаў

07.07 11:36Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на ХIV Звычайную нядзелю, Год А (9 ліпеня)
26.06 15:15Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на ХIІІ Звычайную нядзелю, Год А (2 ліпеня)
21.06 14:34Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на XII Звычайную нядзелю, Год А (25 чэрвеня)
16.06 13:13Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на ХI Звычайную нядзелю, Год А (18 чэрвеня)
09.06 16:00Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на Урачыстасць Найсвяцейшай Тройцы, Год А (11 чэрвеня)
29.05 10:46Каментарый на нядзелю Спаслання Духа Святога (4 чэрвеня)
22.05 10:23Каментарый на VII Велікодную нядзелю, Год А (28 мая)
17.05 12:02Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на VI Велікодную нядзелю, Год А (21 мая)
09.05 11:35Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на V Велікодную нядзелю, Год А (14 мая)
05.05 12:24Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на IV Велікодную нядзелю, Год А (7 мая)