Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на ХХХIII Звычайную нядзелю, Год С (13 лістапада)
Каментарыі да літургіі і малітва вернікаў
11.11.2016 10:10

Каментарый да літургіі

Эўхарыстыя — гэта момант, калі мы можам набрацца адвагі, каб сведчыць пра Езуса Хрыста! Тут крыніца нашага натхнення і нашых сіл. Але для таго, каб усвядоміць гэта, нам патрэбна моцная вера. Таму сёння просім Цябе, Дух Святы, дай нам сваю мудрасць, розум і неабходныя ласкі, каб памножылася ў нас вера. І з вялікім даверам распачнем Найсвяцейшую Ахвяру.

Каментарый да літургіі слова

«Цярпеннем сваім уратуеце жыццё вашае».

Сённяшняе Евангелле напаўняе нас трывогай і неспакоем. Езус кажа пра апошнія дні, пра цярпенні чалавецтва, пра пераслед. Калі ў сваім жыцці мы не пазналі жывога Хрыста, нам вельмі цяжка ўспрымаць гэтыя словы.

Але Бог не абяцаў нам жыцця без клопатаў і праблем. Праз цярпенні і сумны досвед Ён выпрабоўвае нашу веру і тое, як мы сведчым веру ў Яго. Таму, углядаючыся ў Езуса Эўхарыстычнага, просім аб ласцы веры і мужнасці, каб у неспрыяльныя моманты нашага жыцця заставацца вернымі Яму і Яго Слову.

Малітва вернікаў

Удзячныя Богу за скіраванае да нас слова, з вераю ўзнясём да Яго супольныя малітвы і просьбы:

  1. Молімся за святы Касцёл, каб верна кіраваўся вучэннем, якое Езус пакінуў яму праз Апосталаў. Цябе просім…
  2. Молімся за Святога Айца Францішка, каб, падобна святому Пятру, ён умацоўваў даручаны яму народ у веры. Цябе просім…
  3. Молімся за тых, хто не захоўвае Божыя запаведзі, каб не паддаваліся спакусе лёгкага жыцця. Цябе просім…
  4. Молімся за падлеткаў, каб чэрпалі моц з сакрамэнтаў пакаяння і Эўхарыстыі. Цябе просім…
  5. Молімся за ўсіх памерлых, каб Бог адарыў іх радасцю вечнага жыцця ў Нябесным Валадарстве. Цябе просім…
  6. Молімся за нас саміх, каб мы заўсёды былі гатовыя да прыйсця нашага Збаўцы. Цябе

просім…

Добры Божа, выслухай нашыя малітвы і няспынна апякуйся намі. Праз Хрыста, Пана нашага. Амэн.

Падрыхтавала с. Таццяна Гмыза SJE

Адноўлена 11.11.2016 10:10
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Каментарыі да літургіі і малітва вернікаў

07.07 11:36Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на ХIV Звычайную нядзелю, Год А (9 ліпеня)
26.06 15:15Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на ХIІІ Звычайную нядзелю, Год А (2 ліпеня)
21.06 14:34Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на XII Звычайную нядзелю, Год А (25 чэрвеня)
16.06 13:13Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на ХI Звычайную нядзелю, Год А (18 чэрвеня)
09.06 16:00Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на Урачыстасць Найсвяцейшай Тройцы, Год А (11 чэрвеня)
29.05 10:46Каментарый на нядзелю Спаслання Духа Святога (4 чэрвеня)
22.05 10:23Каментарый на VII Велікодную нядзелю, Год А (28 мая)
17.05 12:02Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на VI Велікодную нядзелю, Год А (21 мая)
09.05 11:35Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на V Велікодную нядзелю, Год А (14 мая)
05.05 12:24Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на IV Велікодную нядзелю, Год А (7 мая)