Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на XXX Звычайную нядзелю, Год С (23 кастрычніка)
Каментарыі да літургіі і малітва вернікаў
19.10.2016 11:28

Каментарый да літургіі

Бог прымае кожнага чалавека, таму ўсе мы пакліканы да веры. Прымаючы ўдзел у Эўхарыстыі, далучым свой голас да пакорлівай малітвы ўсяго Касцёла, каб у свеце панавала Божае Валадарства, а людзі жылі ў праўдзе і любові.

На пачатку святой Імшы перапросім Найвышэйшага за ўсё, што з'яўляецца перашкодай да яднання з Ім і нашымі братамі.

Каментарый да літургіі слова

Хрыстус у сваім Слове вучыць нас малітве, якую Бог заўсёды выслухоўвае. Адкрыем нашыя сэрцы на Божае слова, каб мы вучыліся сапраўднай малітве і выпрасілі міласэрнасць, якой усе патрабуюць.

Малітва вернікаў

Богу, які дае нам збаўленне і дары, неабходныя для дасягнення гэтага, прадставім нашыя просьбы.

1. Просім, каб Касцёл з адвагай абвяшчаў Божае слова ўсяму свету.
2. Просім, каб хрысціяне былі заўсёды падрыхтаваны да сустрэчы з Богам.
3. Просім, каб бацькі перадавалі сваім дзецям перад усім духоўныя каштоўнасці.
4. Просім, каб людзі бедныя і церпячыя ўзбагачалі Касцёл праз свае пакуты і ахвяры, а таксама не былі пазбаўлены сэрца і матэрыяльнай дапамогі.
5. Просім, каб памерлыя (...), узнагароджаныя за жыццё на зямлі, увайшлі ў радасць Пана.
6. Просім, каб мы з пакорай трывалі ў малітве і былі ўдзячнымі за ўсе Божыя дары.

Божа, які ўзбагачаеш людзей рознымі дарамі, каб служылі іншым праз сваю працу і жыццё, просім, пачуй нас і выслухай усе нашыя просьбы. Праз Хрыста, Пана нашага.

                                                                                 С. Людміла Леўдаровіч MChR

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Каментарыі да літургіі і малітва вернікаў

07.07 11:36Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на ХIV Звычайную нядзелю, Год А (9 ліпеня)
26.06 15:15Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на ХIІІ Звычайную нядзелю, Год А (2 ліпеня)
21.06 14:34Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на XII Звычайную нядзелю, Год А (25 чэрвеня)
16.06 13:13Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на ХI Звычайную нядзелю, Год А (18 чэрвеня)
09.06 16:00Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на Урачыстасць Найсвяцейшай Тройцы, Год А (11 чэрвеня)
29.05 10:46Каментарый на нядзелю Спаслання Духа Святога (4 чэрвеня)
22.05 10:23Каментарый на VII Велікодную нядзелю, Год А (28 мая)
17.05 12:02Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на VI Велікодную нядзелю, Год А (21 мая)
09.05 11:35Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на V Велікодную нядзелю, Год А (14 мая)
05.05 12:24Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на IV Велікодную нядзелю, Год А (7 мая)