Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на ХХVIII Звычайную нядзелю, Год С (9 кастрычніка)
Каментарыі да літургіі і малітва вернікаў
06.10.2016 16:02

Каментарый да літургіі

Эўхарыстыя – літургія падзякі. Усемагутны Бог нас сёння заклікае навучыцца жыць у духу падзякі за ўсе даброты, якія маем, і за ўсё, чаго не маем, а таксама заставацца заўсёды ўдзячнымі Богу падчас цярпенняў і выпрабаванняў, якія Ён даспускае ў нашым жыцці. Мы заўсёды павінны памятаць, што ўсялякія цяжкасці, хваробы, засмучэнні, пераследы маюць глыбокі духоўны сэнс. Гэта не Божае пакаранне для нас, а цярністы шлях да збаўлення душы.

Каментарый да літургіі слова

«За ўсё дзякуйце, бо такая адносна вас Божая воля ў Езусе Хрысце», — спяваем сёння ў літургіі. Калі мы застаемся ўдзячнымі Богу асабліва ў цяжкія хвіліны, то Збаўца свету заўсёды чуе наш голас і спасылае яшчэ большыя благаслаўленні, дары і ласкі, патрэбныя для нашага збаўлення.

Варта нам не засмучацца, а памятаць, што «калі церпім, то разам з Хрыстом валадарыць будзем». Галоўнае — ніколі не губляць даверу да Бога і хрысціянскую веру, таму што моцная вера адкрывае нам шлях збаўлення.

Малітва вернікаў

З радасцю з глыбіні сэрцаў скіруем сёння свае падзякі да нашага міласэрнага Нябеснага Айца:

1. Прымі нашу падзяку, Пане Божа, за дар апостальскага служэння Айца Святога Францішка і ўсяго духавенства, – дапамажы ім з годнасцю штодзённа абвяшчаць праўду Хрыстовага Евангелля. Цябе просім…
2. Прымі, Божа Ойча, падзяку за развіццё апостальскіх рухаў і малітоўных супольнасцяў у святым Каталіцкім Касцёле – шчодра благаславі ўсіх іх удзельнікаў патрэбнымі ласкамі. Цябе просім…
3. Прымі, Збаўца свету, падзяку за навяртанне грэшнікаў, якія Цябе шчыра шукалі і з Тваёю дапамогаю змаглі вярнуцца на шляхі Божай праўды – умацуй іх у веры, надзеі і любові. Цябе просім…
4. Прымі, міласэрны Айцец, падзяку за кожнае народжанае дзіця, якому пагражала небяспека аборту, а таксама за бацькоў тых дзяцей, якія прынялі з любоўю дар жыцця, – дапамажы ім, Божа, узрастаць ва ўзаемнай любові. Цябе просім…
5. Прымі падзяку, добры Божа, за Тваю літасць да цяжка хворых і церпячых, якіх Ты ніколі не пакідаеш без сваёй падтрымкі і апекі – абудзі ў іх сэрцах перакананне, што цярпенне мае глыбокі сэнс для збаўлення душы. Цябе просім…
6. Прымі, Усемагутны Божа, падзяку за кожную душу, якую Ты моцаю сваёй міласэрнасці вызваліў з чысца, – дазволь душам гэтым вечна радавацца з усімі святымі ў Нябесным Валадарстве. Цябе просім...
7. Прымі падзяку, Ойча, за тое, што збіраеш нас сёння вакол свайго алтара і вучыш шчыра дзякаваць Табе за ўсе Твае шчодрыя дары і ласкі, якія нам штодзённа спасылаеш, – умацуй нас духоўна на шляхах хрысціянскай дасканаласці. Цябе просім…

Міласэрны Божа, прымі ўсе падзякі Тваіх дзяцей, якія ўскладаем сёння на Твой алтар, праз Хрыста, Пана нашага. Амэн.

Падрыхтавала Анастасія-Алена Блусянкова

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Каментарыі да літургіі і малітва вернікаў

07.07 11:36Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на ХIV Звычайную нядзелю, Год А (9 ліпеня)
26.06 15:15Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на ХIІІ Звычайную нядзелю, Год А (2 ліпеня)
21.06 14:34Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на XII Звычайную нядзелю, Год А (25 чэрвеня)
16.06 13:13Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на ХI Звычайную нядзелю, Год А (18 чэрвеня)
09.06 16:00Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на Урачыстасць Найсвяцейшай Тройцы, Год А (11 чэрвеня)
29.05 10:46Каментарый на нядзелю Спаслання Духа Святога (4 чэрвеня)
22.05 10:23Каментарый на VII Велікодную нядзелю, Год А (28 мая)
17.05 12:02Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на VI Велікодную нядзелю, Год А (21 мая)
09.05 11:35Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на V Велікодную нядзелю, Год А (14 мая)
05.05 12:24Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на IV Велікодную нядзелю, Год А (7 мая)