Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Крыжовы шлях міласэрнасці

Уступ

Пане Езу Хрыстэ, дзве тысячы гадоў таму Ты ўзяў на свае плечы крыж, каб кожнае цярпенне свету асвятліць бляскам уваскрасення. Дазволь нам сёння прайсціся шляхам Тваёй мукі, бо ў Тваім Крыжы найбольш лучыцца грэх з прабачэннем, крыўда з дапамогай, убоства чалавека з міласэрнасцю Бога. Звернем наш позірк, сэрца i розум на Кальварыю так, каб, засяроджаныя на таямніцы найбольшай любові, мы сталі жывымі i бязмежнымі сведкамі міласэрнасці.

Ты за нас цярпеў ад ранаў +
 
I. Езус асуджаны на смерць – міласэрнасць перад бядой фальшывых абвінавачванняў

Кланяемся Табе, Пане Езу Хрыстэ +

Пілат сказаў ім: «А што мне рабіць з Езусам, якога завуць Хрыстом?» Усе закрычэлі: «Няхай будзе ўкрыжаваны!» Ён жа сказаў: «Што дрэннага зрабіў Ён?» Але Яны яшчэ мацней крычалі: «Няхай будзе ўкрыжаваны!» Пілат, убачыўшы, што нічога не дапамагае, а абурэнне ўзрастае, узяў ваду і абмыў рукі перад натоўпам, кажучы: «Невінаваты я ў гэтай крыві. Глядзіце самі!» (Mц 27,22-24)

Пілат – гэта я. Выношу несправядлівыя прысуды. Беспадстаўна асуджаю іншых. Для мяне важная не праўда, а падтрымка. Я з лёгкасцю знішчу нявінных людзей, каб толькі ўратаваць сваю кар’еру. Асуджаю ў школе, дома, ва ўніверсітэце і на працы. Асуджаю нават у любові. Жыву ў нікчэмнай сяброўскай і грамадска-палітычнай карэктнасці, у нікчэмнасці фальшу, падману, крывадушнасці, паклёпу i баязлівасці. Штодзённа абмываю рукі, але маю бруднае сэрца. Я, Пілат, маю патрэбу ў міласэрнасці, каб сваімі прысудамі перастаць забіваць чалавека.

Езу міласэрны, Ты з’яўляешся Праўдай, якую аніводзін падман не можа выдаць на вечную смерць. Ты з’яўляешся Справядлівасцю, якая не аргументам сілы, але сілай любові перамагае ўсе ілжывыя абвінавачванні. Будзь міласэрныда нашых прысудаў і падманаў, каб мы паверылі, што вызваліць нас можа толькі праўда.

Ты за нас цярпеў ад ранаў +

     
II. Езус бярэ крыж – міласэрнасць перад бядой адкідання свайго крыжа
 
Кланяемся Табе, Пане Езу Хрыстэ +

І ўзялі Езуса. І, несучы свой крыж, Ён выйшаў на месца, якое называлася Месцам Чэрапа, па-габрэйску — Галгота. (Ян 19,16б-17)

Я асуджаны, але не хачу браць крыжа. Я асуджаны, але свой крыж хачу пакласці іншым на плечы. Мая сям’я, мае сябры, мая навука, маё цела, а нават і душа, становяцца для мяне непасільным цяжарам. Мне здаецца, што шчасця немагчыма спалучыць з крыжом. Таму бунтую. Жыву ў нікчэмнасці гонкі за тым, што лёгкае, прыемнае і камфортнае. Я, пастаўлены Богам тут і цяпер, маю патрэбу ў міласэрнасці, бо калі адкіну сэнс жыццёвых змаганняў, буду прыціснуты крыжам жыцця без сэнсу.

Езу міласэрны, дзякую Табе, што Ты не ўцёк ад свайго крыжа. Дзякуем за словы, якія сказаў: „Хто не нясе крыжа свайго і не ідзе за Мною, не можа быць Маім вучнем” (Лк 14,27). Паўтарай нам гэтыя словы да тае пары, пакуль не паверым, што толькі Крыжовы шлях вядзе да заранкі Вялікага дня. Будзь міласэрны адносна нашай уцечкі ў тое, што лёгкае.Каб мы пакідалі не крыж, але прагненне пакідаць свой крыж.

Ты за нас цярпеў ад ранаў +


 
III. Езус падае першы раз – міласэрнасць перад бядой перфекцыянізму

Кланяемся Табе, Пане Езу Хрыстэ +

Не меў Ён ні хараства, ні прыгажосці, каб мы паглядзелі на Яго; і не меў выгляду, каб прывабіць нас. Зняважаны, адрынуты людзьмі, муж цярпення, які спазнаў слабасці, ад якога адварочваюць твар, пагарджаны, таму мы лічылі Яго за нішто. Але Ён узяў на сябе цярпенні нашыя і панёс нашы хваробы, а мы думалі, што Ён пакараны, пабіты і прыніжаны Богам (Iс 53,2-4).

Перфекцыяніст – гэта я. Не разумею падзенняў. Не ўмею прайграваць. Не ўмею сабе прабачыць і адпусціць. Нават не ўмею спавядацца. Мяне паралізуе страх перад фіяска. Усялякім коштам я павінен быць найлепшы, найдасканалейшы, самы ідэальны. Пагарджаю тымі, хто падае. Пагарджаю сабою, калі перамагае слабасць. Жыву ў нікчэмнасці зняволення дасканаласцю. Я, вязень перфекцыянізму, патрабую міласэрнасці, бо інакш сорамне дазволіць мне падняцца з перфекцыянізму.

Езу міласэрны, падаючы пад крыжом Божы Сын, прыгнечанае дрэвам Усемагутнае Слова, праз якое ўсё сталася. Будзь міласэрны да нас, якія не ўмеем падаць, каб мы моцаю Твайго падзення паверылі, што моц удасканальваецца ў слабасці.

Ты за нас цярпеў ад ранаў +

 
IV. Езус сустракае сваю Маці – міласэрнасць перад бядой сям’і

Кланяемся Табе, Пане Езу Хрыстэ +

Дзіця, падтрымлівай айца свайго ў старасці і не засмучай яго ў жыцці ягоным. Калі нават пакіне яго розум, будзь паблажлівым, не пагарджай ім, будучы ў паўнаце сваёй сілы. Бо міласэрнасць да айца не будзе забыта, будзе выкупленнем за грахі твае (Сір 3,12-14).
 
Сям’я – гэта я. Не зайздрошчу Марыі Крыжа. Я захапляюся Яе прысутнасцю. Я, бацька, маці, сын, дачка,муж, жонка – не ўмею быць побач са сваімі пры крыжы. Забіла дзіця, бо дактары казалі: будзе хворае. Кіноў жонку з сынам, бо быў не зусім развіты. Жадаў смерці ляжачаму ўжо год бацьку, бо яго хвароба і старасць крыжуюць мае планы. Алкаголь павінен быў дапамагчы, a спрэчка родзіць спрэчку. Я, частка сям’і, не ўмею любіць. Я, частка дома, не ўмею размаўляць. Жыву ў нікчэмнасці нявер’я ў сябе. Маю патрэбу ў міласэрнасці, каб сям’я не стала пеклам.

Езу міласэрны, Твая маўклівая Маці кажа вельмі шмат. Быць там, дзе церпіць найбліжэйшы. Нават калі гэта не лечыць ран. Нават калі крыж не зваліцца са збітых плячэй. Быць з маці, бацькамна крыжовым шляху, быць з сынам, дачкой, сужэнцам. Быць разам. Маці Міласэрнасці, выпрасі міласэрнасці для сем’яў, уцякаючых ад сустрэчы пад крыжам.

Ты за нас цярпеў ад ранаў +

 
V. Сымон Кірынэец дапамагае несці крыж Езуса – міласэрнасць перад бядой эгаізму
 
Кланяемся Табе, Пане Езу Хрыстэ +

А калі насмяяліся з Яго, знялі пyрпур і апранулі ў Ягоную вопратку, і павялі Яго, каб укрыжаваць. І прымусілі нейкага Сымона Кірынэйца, бацьку Аляксандра і Руфа, які ішоў з поля, несці Ягоны крыж (Mк 15,20-21).
 
Сымон Кірынэец, які не навярнуўся, - гэта я. Жыву ў нікчэмнасці эгаізму. Навошта нам дапамагаць іншым? Гэта не мая сям’я, ні нават знаёмы. Гэта не мая казка. У мяне ёсць жонка, дзеці, праца, навука. Я заняты. Мы сядзелі за адной партай, але якая мне розніца, ці мае гэты чалавек цяпер працу. Мы спявалі разам у хоры песні Богу, але не хачу нават слухаць яе песень пра тое, у чым яна мае патрэбу. Жыву ў нікчэмнасці пералічвання ўсяго для сябе. Я, Сымон, маю патрэбу ў Божай міласэрнасці, каб не блытаць без канца любоў з падлічваннем маіх добрых учынкаў.

Езу міласэрны, вызвалі нас ад эгаізму. Вызвалі нас ад саміх сябе. Сілай любові адкрый у нас любоў. Пастаў нас нават там, дзе не хочам, калі гэта дапаможа збавіць хоць аднаго чалавека.

Ты за нас цярпеў ад ранаў +

 
VI. Святая Вераніка выцірае твар Езусу – міласэрнасць перад бядой адносін
 
Кланяемся Табе, Пане Езу Хрыстэ +

Пра Цябе кажа маё сэрца: шукайце Ягонага аблічча. Буду шукаць Твайго аблічча, Пане. Не хавай ад мяне свайго твару. Слугі свайго не адкідай у гневе; Ты — мая дапамога, не адкідай мяне (Пс 27,8н).
 
Вераніка – гэта я. Езус навучыў мяне, што толькі міласэрнасць дазваляе адкрыць праўдзівае аблічча чалавека. Толькі міласэрнасць да іншага чалавека пакідае ў нас след самога Бога. Таму найважнейшы для мяне – чалавек. Для чалавека я перамагаю сорам. Для чалавека перамагаю боязь і страх. Для чалавека перамагаю тое, што можна або не трэба. Чалавек па-над багаццем, грашыма, кар’ерай. Бо без чалавека я не чалавек.

Езу міласэрны, нават найлепшая сям’я – гэта не ўсё. Аздараві любоўю нікчэмнасць нашых адносін са знаёмымі, бяду нашых “нібы сяброўстваў”, крохкасць нашай любові. Стань побач з тымі, хто ўсцяж ідзе адзін. Дадай адвагі тым, хто страціў веруiў сябе, iў іншых. Абмый раны тых, хто ўсцяж сябе раніць. Не пакідай тых, для каго нявернасць сталася прывычнай. Просім Цябе аб міласэрнасці міжчалавечага паяднання.

Ты за нас цярпеў ад ранаў +

 
VII. Езус падае пад крыжом другі раз – міласэрнасць перад бядой знішчэння чалавека

Кланяемся Табе, Пане Езу Хрыстэ +

Усе мы блукалі, як авечкі, кожны сышоў на сваю дарогу, а Пан усклаў на Яго ўсе нашыя правіны. Цяжка прыгнечаны, ён скарыўся і не адкрыў вуснаў сваіх. Маўчаў, як ягнё, якое вядуць на зарэз, як авечка перад тымі, хто стрыжэ яе. Не адкрыў вуснаў сваіх (Іс 53,6-7).

Гэта стацыя паловы. Стацыя не першага і не апошняга ўпадку чалавецтва. Пад гэтым крыжам ляжыць пакрыўджаны чалавекам чалавек. Чалавек, якога высмейвалі, гвалтавалі, выкарыстоўвалі, прадавалі, садзілі ў турму, білі і забівалі. Гэта стацыя неўяўляльнай крыўды нашых братоў і сясцёр, крыўды выключэння, расізму, гендарнай прэферэнцыі. Ніхто не памятае яе пачаткуiне відаць яе канца! На вачах гіганцкага прагрэсу чалавецтва, нягледзячы на тысячы чалавечых правоў і ўстановаў, нягледзячы на мільёны Сымонаў Кірынэйцаў i адважных Веранік, часта пад дзвярамі, a нават у доме, самога Касцёла адбываецца пекла драм людской крыўды. Мы маем патрэбу ў міласэрнасці, каб ізноў аднавіць свет для чалавека, каб яшчэ раз паверыцьу годнасць дзяцей Божых.

Езу міласэрны, злітуйся над бядою пакрыўджаных людзей. Адкрый нашыя вочы на патрэбы бліжніх. Абудзі сумленне пануючых. Няхай аніводнае жыццё не нараджаецца толькі дзеля таго, каб было расціснута светам.

Ты за нас цярпеў ад ранаў +

 
VIII. Езус суцяшае плачучых жанчын – міласэрнасць перад бядой учынкаў адносна душы
 
Кланяемся Табе, Пане Езу Хрыстэ +

Ішло за Ім вялікае мноства людзей і жанчын, якія плакалі і галасілі па Ім. А Езус абярнуўся да іх і сказаў: «Дочкі ерузалемскія, не плачце па Мне, а плачце па сабе і па дзецях вашых» (Лк 23,27-28).

Плачу. Узрушвае мяне людская крыўда, але не настолькі, каб хацеў дапамагчы. Дапамагаю не тым, каму трэба, альбо не так, як трэба. Не ўмею выйсці па-за сферу эмоцый, пустых абяцанняў, па-за віртуальны свет. Чалавек канкрэтыкі – гэта не я. А нават калі часам умею дапамагчы целу, то жыву ў нікчэмнасці быцця неміласэрным адносна чалавечай душы. Не ўмею суцяшаць смуткуючых, настаўляць грэшнікаў, павучаць тых, хто не ведае, раіць тым, хто сумняваецца, знявагі цярпліва зносіць, крыўды ахвотна дараваць, маліцца за жывых і памерлых. Не ўмею. Маю патрэбу ў міласэрнасці, каб перастаць жыць у прытворстве фіктыўнай зычлівасці.

Езу міласэрны, Слова, якое сталася Целам, навучы нас канкрэтыцы. Няхай Эўхарыстыя, Цела Пана, Хлеб Святы, якія ажыўляе перш за ўсё душу, будзе для насвечным знакам праўдзівай міласэрнасці, міласэрнасці, якая хоча ажыўляць у людзях тое, што несмяротнае, міласэрнасці, якая хоча збаўляць чалавечае сэрца.

Ты за нас цярпеў ад ранаў +

 
IX. Езус падае трэці раз – міласэрнасць перад бядой нявер’я ў Бога

Кланяемся Табе, Пане Езу Хрыстэ +

Праз Цябе ўвесь час нас забіваюць, як ягнят, якіх вядуць на зарэз. Абудзіся! Чаму спіш, Пане? Прабудзіся! Не адкідай нас на заўсёды! (Пс 44,23н)

Гэта стацыя апошняга ўпадку. Упадку, падчас якога людзі трацяць веру ў Бога. Цяжка несці крыж, калі чалавек не верыць у сябе. Цяжка і тады, калі расчароўвае іншы чалавек. Але нішто так не баліць, як недахоп веры ў Бога. Можа, крыжовы шлях трываў ужо занадта доўга. Можа, слова Пана сталася цяжкім маўчаннем, а Яго любоў – балючым адыходам. Можа, людскія крыўды былі настолькі злосныя, што пытанне „Дзе Бог?” не сустрэлася ні з якім адказам. Я быў хворы. Застаўся без блізкіх. Усё не магу знайсці працы. Дзе Бог? – пытаюся. Не ведаю. Ведаю, што, лежачы ў нікчэмнасці ўпадку нявер’я ў Бога, маю патрэбу ў міласэрнасці, бо крыж мяне заб’е, калі не будзе ў ім Божай перспектывы.

Езу міласэрны, Божа Ёва i тысячы мучанікаў, дапамажы паўстаць з упадку кожнаму, хто губляе веру ў Цябе. Ты, які заклікаеш разам з чалавекам: „Божа Мой, чаму Мяне пакінуў?”, дапамажы кожнаму ўсклікнуць: „Ойча, у Твае рукі аддаю дух мой”. Нават – і перш за ўсё тады – калі рук Айца не бачна ні на якім гарызонце.

Ты за нас цярпеў ад ранаў +

 
X. З Езуса здзіраюць адзенне – міласэрнасць перад бядой учынкаў адносна цела

Кланяемся Табе, Пане Езу Хрыстэ +

Жаўнеры ж, якія ўкрыжавалі Езуса, узялі Ягоную вопратку і падзялілі на чатыры часткі, кожнаму жаўнеру па частцы; узялі і туніку. Туніка была не шытая, уся ад верху тканая. Таму сказалі адзін аднаму: «Не будзем разрываць яе, але кінем лёсы, Каму дастанецца». Кааб збылося сказанае ў Пісанні: «Падзялілі між сабою маю вопратку і аб адзежыне маёй кінулі лёсы». Жаўнеры такі зрабілі (Ян 19,23-24).

Жаўнер – гэта я. Мне не дастаткова таго, што маю. Выкарыстоўваю нават паміраючага чалавека. А калі нават не выкарыстоўваю, то і так не раблю нічога для іншых. Я праціўнік учынкаў міласэрнасці адносна цела. Не апранаю нагіх. Не кармлю галодных. Не даю піць сасмаглым. Не прымаю падарожных у дом. Не суцяшаю вязняў. Не адведваю хворых. Не хаваю памерлых. Часам, можа, і скажу добрае слова, але маю патрэбу ў міласэрнасці, каб зразумець, што нельга любіць чалавека, не любячы яго цела.

Езу міласэрны, Ежа натоўпаў, Жывая вада Самаранкі, Аздараўленне хваробаў усялякіх, плачучы над магілай Лазара, навучы нас міласэрнасці ў дачыненні да цела. Запалі ў нас агонь такой любові, якая не абмяжоўваецца толькі клопатам аб душы, але якая разумее, што не любіць чалавека той, хто нелюбіць яго цела.

Ты за нас цярпеў ад ранаў +

 
XI. Езус прыбіты да крыжа – міласэрнасць перад бядой голаду
 
Кланяемся Табе, Пане Езу Хрыстэ +

Пасля гэтага Езус, ведаючы, што ўжо ўсё збылося, каб здзейснілася Пісанне, кажа: «Прагну». Стаяла пасудзіна, поўная воцату. Тады ўздзелі на ісоп губку, намочаную воцатам, і паднеслі да Ягоных вуснаў. Калі Езус пакаштаваў воцату, сказаў: «Здзейснілася!» І схіліўшы галаву, аддаў духа (Ян 19,28-30).
 
Стаю побач з крыжам. Не хачу падаць губку. Не зварухнуся і каб узяць ісоп. Хтосьці можа нават і канаць ад прагнення – я нічога не зраблю. Мільёны паміраючых ад голаду дзяцей клічуць разам з Езусам: „Прагну”. Мільёны паміраючых бяздомных просяць з Езусам, каб „здзейснілася”. Не хачу чуць „прагну”. Не хачу, каб здзейснілася. Ніводзін рапарт i ніводная інфармацыя не кранае маё сэрца. Буду есці і піць са спакойным сумленнем. Буду купляць яшчэ больш, побач з Хрыстом, які памірае на маіх вачах - вачах, якія прагнуць рэчаў, aле сляпыя на бяду людзей. Маю патрэбу ў міласэрнасці, бо што гэта за жыццё, калі смерць забівае бліжняга.

Езу міласэрны, укрыжаваны Жывы Хлеб, пераканай нас раз і назаўсёды моцай любові, што не можам дазволіць, каб хтосьці паміраўна гэтым свеце з голаду. Звяжы нас з галадаючамі так моцна, як гвоздзі звязалі Тваё Цела з крыжам.

Ты за нас цярпеў ад ранаў +

 
XII. Езус памірае на крыжы – міласэрнасць перад бядой памірання без любові

Кланяемся Табе, Пане Езу Хрыстэ +

Адзін з павешаных злачынцаў зневажаў Яго, кажучы: «Ці ты не Хрыстус? Уратуй сябе і нас!» Але другі папракнуў яго, кажучы: «Нават Бога ты не баішся, хоць маеш тую самую кару? Мы асуджаны справядліва, бо атрымліваем належнае за ўчынкі нашыя. Ён жа нічога дрэннага не зрабіў». І сказаў: «Езу, узгадай мяне, калі прыйдзеш у сваё Валадарства». І сказаў яму Езус: «Сапраўды кажу табе: сёння будзеш са Мною ў раі» (Лк 23,39-43).

Злачынца – гэта я. Не паміраю з любові, як Езус. Не паміраю, каб зберагчы. Паміраю, бо забіваў іншых. Умею рызыкаваць жыццём для грошай, паміраць для кар’еры, траціць жыццё з бессэнсоўнасці, з-за наркотыкаў і алкаголю. Умею прысвяціць найлепшыя гады жыцця залежнасцям, але не ўмею ахвяравацца для кагосьці. Маю патрэбу ў міласэрнасці, бо жыву ў нікчэмнасці чалавека, які не ўмее ні жыць, ні паміраць з любові.

Езу міласэрны, дзякую Табе, што Ты памёр з любові. Будзь міласэрны да нас, марнуючых часта найлепшыя гады жыцця на тое, што не з’яўляецца любоўю. Будзь міласэрны да тэрарыстаў, якія забіваюць сябе, каб забіць іншых. Навучы нас, што варта паміраць толькі з любові і толькі для любові.

Ты за нас цярпеў ад ранаў +

 
XIII. Цела Езуса знімаюць з крыжа – міласэрнасць перад бядою Касцёла
 
Кланяемся Табе, Пане Езу Хрыстэ +

І благаславіў іх Сімяон, і сказаў Марыі, Маці Яго: «Вось гэты прызначаны на падзенне і на паўстанне многіх у Ізраэлі і на знак, якому супраціўляцца будуць. А праз Тваю душу пройдзе меч, каб выявіліся думкі многіх сэрцаў» (Лк 2,34н).
 
Марыя – гэта я. Я трымаю ў абдымках мёртвае Цела Езуса, а таксама тое Цела, якім з’яўляецца Яго Касцёл. На Пятры – скале – мой Сын пабудаваў Касцёл, але скалы пад крыжам няма. Апосталы павінны былі быць святлом свету, але ўцяклі, калі цемра пакрыла зямлю. Юда Іскарыёт не аддаў свайго жыцця за іншых, ні нават не ўмеў жыць для сябе. Трымаю ў абдымках Цела Езуса, Цела Касцёла, бо з’яўляюся Маці не толькі майго Сына, але і тых, каму Езус сказаў: „Жанчына, гэта сын Твой”.

Марыя, Маці міласэрнасці, вазьмі ў свае абдымкі тых, якія церпяць з-за сыноў і дачок Касцёла, якія церпяць з-за прытворства, эгаізму, павярхоўнасці, прывязанасці да ўлады і грошай. Будзь блізка да церпячых з-за пастыраў, якія пасвяць саміх сябе. Будзь блізка да церпячых з-за авечак, якія ідуць за голасам ваўка, а не пастыра. І прытулі моцна тых, якія хоць і вераць ва ўваскрасенне цела Езуса, але страцілі ўжо веру ў Яго Цела – Касцёл.

Ты за нас цярпеў ад ранаў +

 
XIV. Цела Езуса кладуць у грабніцу – міласэрнасць перад бядой нявер’я ў жыццё пасля смерці
 
Кланяемся Табе, Пане Езу Хрыстэ +

Пасля гэтага Юзаф з Арыматэі, які быў вучнем Езуса, але тайна, з-за страху перад юдэямі, папрасіў Пілата, каб дазволіў забраць цела Езуса. І Пілат згадзіўся. Той пайшоў і забраў Яго цела. Прыйшоў і Нікадэм, які раней прыходзіў да Езуса ўначы, і прынёс сумесь смірны і альясу, каля ста фунтаў. Яны ўзялі цела Езуса і закруцілі яго ў палатно з духмянасцямі, як звычайна хаваюць юдэі. На месцы, дзе Ён быў укрыжаваны, быў сад, а ў садзе — новая магіла, у якую яшчэ нікога не клалі. Там з прычыны Прыгатавання Юдэйскага паклалі Езуса, бо магіла была блізка (Ян 19,38-42).
 
Юзаф з Арыматэі – гэта я. Я прыйшоў з Нікадэмам. Веру, што памерламу целу належыць аддаць пашану. Веру таксама ва ўваскрасенне цела. Ведаю, аднак, што ёсць такія, хто ў гэта не верыць. Ёсць такія, якія жывуць у нікчэмнасці нявер’яў жыццё вечнае, у нікчэмнасці закрытасці ў зямным жыцці. Яны не перакананыя. Не бачаць сэнсу. Вечна хочуць доказаў таго, што жыццё вечнае. Як жа моцна ім патрэбна міласэрнасць, каб сваё існаванне не абмежаваць смерцю.

Езу міласэрны, Езу памерлы i пасля трох дзён паўсталы з мёртвых, удзялі нам ласкі веры ў несмяротнае жыццё. Адкрый нашыя вочына гарызонт неба iмоцай Твайго ўваскрасення дазволь убачыць свет, які не мае канца. Свет, у якім скончыцца кожная чалавечая бяда, але ў якім ніколі не скончыцца чалавечае жыццё.

Ты за нас цярпеў ад ранаў +

 
Заканчэнне

Пане Езу Хрыстэ!Дзякуем Табе за Тваю любоў. Дзякуем Табе за Тваю міласэрнасць. Няхай яна нас пераменіць. Няхай нас вышле. Няхай нас зробіць апосталамі міласэрнасці, якія прывядуць да міласэрнасці. Амэн.

Кс. Войцех Вэнгжыняк
Пераклад са згоды аўтара кс. Юзафа Сярпейкі
Адноўлена 04.03.2016 15:10
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.