Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Літанія да Божай Міласэрнасці
Кірые, элейсон,
       Хрыстэ, элейсон, Кірые, элейсон.
Хрыстэ, пачуй нас,
       Хрыстэ, выслухай нас.

Ойча з неба, Божа,
       – змілуйся над намі.
Сыне, Адкупіцель свету, Божа,
       – змілуйся над намі.
Духу Святы, Божа,
       – змілуйся над намі.
Святая Тройца, адзіны Божа,
       – змілуйся над намі.

Міласэрнасць Божая,
бязмежная годнасць Стварыцеля,
       – давяраем Табе.
Міласэрнасць Божая, найбольшая
дасканаласць Адкупіцеля,
       – давяраем Табе.
Міласэрнасць Божая,
неспасцігальная любоў Асвяціцеля,
       – давяраем Табе.
Міласэрнасць Божая,
незразуметая таямніца
Святой Тройцы,
       – давяраем Табе.
Міласэрнасць Божая, праяўленне
найвялікшай моцы Пана,
       – давяраем Табе.
Міласэрнасць Божая
ў стварэнні духаў нябесных,
       – давяраем Табе.
Міласэрнасць Божая, якая кліча нас
з небыцця да існавання,
       – давяраем Табе.
Міласэрнасць Божая,
якая ахоплівае ўвесь сусвет,
       – давяраем Табе.
Міласэрнасць Божая, якая адорвае нас
несмяротным жыццём,
       – давяраем Табе.
Міласэрнасць Божая, якая ахоўвае нас
ад заслужанага пакарання,
       – давяраем Табе.
Міласэрнасць Божая, якая ўздымае нас
з няшчасця граху,
       – давяраем Табе.
Міласэрнасць Божая,
якая апраўдвае нас
у Слове ўцелаўлёным,
       – давяраем Табе.
Міласэрнасць Божая, якая струменіць
з ранаў Хрыстовых,
       – давяраем Табе.
Міласэрнасць Божая, якая сыходзіць
з Сэрца Езуса,
       – давяраем Табе.
Міласэрнасць Божая, якая дае нам
Найсвяцейшую Панну Марыю
за Маці міласэрнасці,
       – давяраем Табе.
Міласэрнасць Божая
ў аб’яўленні таямніцаў Божых,
       – давяраем Табе.
Міласэрнасць Божая ва ўстанаўленні
паўсюднага Касцёла,
       – давяраем Табе.
Міласэрнасць Божая ва ўстанаўленні
святых сакрамэнтаў,
       – давяраем Табе.
Міласэрнасць Божая
ў сакрамэнце хросту і пакаяння,
       – давяраем Табе.
Міласэрнасць Божая 
ў сакрамэнце алтара і святарства,
       – давяраем Табе.
Міласэрнасць Божая
ў пакліканні нас да святой веры,
       – давяраем Табе.
Міласэрнасць Божая
ў навяртанні грэшнікаў,
       – давяраем Табе.
Міласэрнасць Божая
ў асвячэнні справядлівых,
       – давяраем Табе.
Міласэрнасць Божая
ва ўдасканаленні праведнікаў,
       – давяраем Табе.
Міласэрнасць Божая,
палёгка для хворых і церпячых,
       – давяраем Табе.
Міласэрнасць Божая,
суцяшэнне змучаных сэрцаў,
       – давяраем Табе.
Міласэрнасць Божая,
надзея для тых, хто ў роспачы,
       – давяраем Табе.
Міласэрнасць Божая,
якая спадарожнічае ўсім людзям
заўсёды і ўсюды,
       – давяраем Табе.
Міласэрнасць Божая,
што апярэджвае нас ласкамі,
       – давяраем Табе.
Міласэрнасць Божая,
супакой паміраючых,
       – давяраем Табе.
Міласэрнасць Божая,
нябесная раскоша збаўленых,
       – давяраем Табе.
Міласэрнасць Божая,
прахалода і палёгка
душаў чыстцовых,
       – давяраем Табе.
Міласэрнасць Божая,
карона ўсіх святых,
       – давяраем Табе.
Міласэрнасць Божая,
невычэрпная крыніца цудаў,
       – давяраем Табе.

Баранку Божы, які праявіў
найбольшую міласэрнасць
у адкупленні свету на крыжы,
       – даруй нам, Пане.
Баранку Божы,
які міласэрна ахвяруеш сябе за нас
падчас кожнай святой Імшы, 
       – выслухай нас, Пане.
Баранку Божы,
які з бясконцай міласэрнасці
адпускаеш грахі нашыя,
       – змілуйся над намі.

С.: Міласэрнасць Божая па-над усе Яго справы (гл. Пс 145, 9).
Н.: Таму Міласэрнасць Пана праслаўляць буду навекі (гл. Пс 89, 2).

Молімся: Божа, міласэрнасць Твая бязмежная, а скарбы літасці бясконцыя. Глянь на нас ласкава і ўмацуй нашу надзею на міласэрнасць Тваю, каб мы ніколі, нават у самых цяжкіх выпрабаваннях, не паддаваліся роспачы, але заўсёды з даверам згаджаліся з Тваёю воляю, бо Ты – сама Міласэрнасць. Праз Пана нашага Езуса Хрыста, Валадара міласэрнасці, які з Табою і Духам Святым аказвае нам міласэрнасць навекі.
Усе:
Амэн.
Адноўлена 18.08.2010 15:17
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.