Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Канферэнцыя а. Пятра Фраштэнгі OCD на аснове дактрыны св. Яна ад Крыжа


БОГ, ЯКІ ЛЮБІЦЬ ЧАЛАВЕКА

У нашай пілігрымцы па шляху духоўнасці Кармэлю мы штораз паглыбляемся ўсё глыбей. Сёння чарговая, трэцяя канферэнцыя, якая мае на мэце пазнаць, паглыбіць і засвоіць для сябе навуку св. Яна ад Крыжа. Мне падаецца важным на пачатку гэтай вандроўкі заглыбіцца ў яго думкі, якія датычылі набліжэння Бога да чалавека, да нас.

«Паколькі Бог ёсць недасягальны, ты павінен радавацца, калі твае ўлады могуць як-небудзь зразумець і адчуць усе твае імкненні, таму што не знойдзеш задавальнення ў тым слабым пазнанні і душа страціць лёгкасць, неабходную да ўзыходжання да Бога» (Сентэнцыя 54).

Фізічна Бог з’яўляецца недасяжным для чалавека. Не можам да Яго дакрануцца, не можам зразумець Яго нашым мысленнем. Існуе, аднак, пэўная сфера, дзе мы можам наблізіцца да Бога, дзе можам сустрэць Яго ў нашым свеце. Гэтай плоскасцю з’яўляецца вера. У веры мы можам засведчыць Бога, сустрэць Яго, як Таго, хто аб’явіўся свету. Дзякуючы дапамозе св. Яна ад Крыжа такім чынам мы можам засведчыць прысутнасць Бога ў нашым жыцці.

«Гэта справа патрабуе спагады, бо шмат душаў, якім Бог дае здольнасць і лесвіцу да вышэйшага ўваходу, застаюцца на нізкім узроўні зносінаў з Богам, бо ім не стае жадання, разумення, або проста таму, што іх не навучылі, як можна вырвацца з тых якасцяў» (DGK, пралог 3).

Што ж распавядае нам св. Ян ад Крыжа ў сваіх навуках аб тым, як наблізіцца да Бога, як засведчыць Яго ў сённяшнім свеце?

a. Радыкальны пошук Бога праз чалавека

Святы Ян ад Крыжа ўсё сваё жыццё прысвяціў пошуку Бога і спаўнення Яго волі. І як і раней падымаецца да Яго. Чалавек, які падымаецца са сваіх грахоў, пастаянна губляе Бога перад сваімі вачыма. Тым не менш, ён так падобны да Яго праз факт стварэння, што знаходзіцца ў пастаянным пошуку Дасканаласці і Любові, якой з’яўляецца Бог. Як вынікае з гэтых разважанняў, чалавек сумуе без Бога. Нягледзячы на грахі і слабасці, ён скіраваны на прысвячэнне сябе Богу, камусьці, хто не дае пазнаць сябе да канца.

Святы Ян заахвочвае нас да таго, каб мы шукалі Бога ўсім сваім сэрцам. Усё, што мы робім, што сабой уяўляем, а таксама ўсе нашыя думкі, мова і ўчынкі павінны быць цалкам скіраваны да Бога, бо только тады мы зможам Яго сустрэць. А сустрэчы гэтай вельмі прагнем.

b. Бог працягвае да нас рукі, набліжаючыся праз Езуса Хрыста

Дарэмнымі былі б нашыя старанні, калі б Бог не выйшаў нам насустрач. А выходзіць да нас найперш праз аб’яўленне. У Старым Запавеце Ён аб’явіўся праз прарокаў. Аднак сапраўдным аб’яўленнем Бога з’яўляецца Езус Хрыстус. Праз тое, што Бог стаўся чалавекам, падарыў нам свайго Сына, Ён расказаў нам усё, выказаўся цалкам. І дзякуючы гэтаму праз Езуса Хрыста мы можам спаткацца з Богам і з Ім размаўляць. Святы Ян ад Крыжа пераканаўча выказваецца на гэтую тэму ў наступных словах: «Сёння ў гэтым часе ласкі, калі вера з’яўляецца ўжо заснаванай на Езусе Хрысце і ўжо абвешчаная праз Евангеллі, няма неабходнасці пытацца ў Бога, як і раней, няма таксама неабходнасці, каб прамаўляў і адказваў, як гэта было ў свой час. Ён даў нам свайго Сына, які ёсць Яго Словам — бо не існуе іншага — і праз тое адно слова сказаў нам зараз усё. І больш ужо няма чаго сказаць» (DGK II 22,3). Але хутка Бог аб’явіўся нам ужо цалкам, і мы можам Яго сустрэць. Ён прамаўляе да нас праз Езуса. Таму Хрыстус павінен быць цэнтрам нашага жыцця, бо праз Яго мы можам мець стасункі з Богам і праз Яго можам з Богам спаткацца.

c. Дазволіць сабой кіраваць

«Трэба мець моцнае прагненне наследвання Хрыста, стараючыся прыпадабняць сваё жыццё да Яго жыцця, над якім трэба часта разважаць, каб быць у стане наследаваць Яго і паводзіць сябе ва ўсіх акалічнасцях так, як Ён бы паводзіў Сябе» (DGK I 13,3). Для св. Яна ад Крыжа наследаванне Хрыста азначае вельмі канкрэтнае вызначэнне: незалежна ад перашкодаў і цяжкасцей ісці праз «цёмную ноч» і прыпадабняцца да Хрыста. Только ў чыстай веры Бог хоча нам сябе ахвяраваць, а мы павінны ахвяраваць Яму ўсю нашу любоў.

d. Дарога не ў спаборніцтве

Святы Ян ад Крыжа ў сваіх лістах падкрэслівае, што гэтай дарогай мы не павінны ісці адны, бо яна настолькі цяжкая, што мы вельмі хутка можам на ёй заблукаць. «Прыблізна такой з’яўляецца ўласцівасць пакорнай душы, што не можа адна кантактаваць з Богам і не можа знайсці пэўнага заспакаення без людскога кіраўніцтва і парады» (DGK II 22,1). Бачым, аднак, што Бог праз духоўнае таварыства іншых людзей хоча данесці да нас сваю волю. Не варта адмаўляцца ад парадаў і павучанняў ад іншых, а асабліва ад тых, хто стаіць на гэтай дарозе ўжо трывала. Бог свядома ставіць іх на нашым шляху, каб дапамагалі нам праз парады.  У адваротным выпадку мы можам згубіць тое, што ёсць істотным на нашым шляху і не заўважыць сваёй духоўнай абмежаванасці, слепаты і памылак.

І хоць Бог здаецца нам Кімсьці цалкам іншым, Кімсьці далёкім, аднак праз факт Уцелаўлення Ён зблізіўся з намі. Праз сустрэчу і адносіны з Езусам мы сустракаем самога Бога: «Хто ўбачыў мяне, убачыў таксама і Айца», — кажа Езус. Ідучы з Езусам, наследуючы Яго, трымаючыся блізка Яго, мы пройдзем праз «цёмную ноч веры» да з’яднання з Богам у любові. Аднак не будзем забывацца, што мы павінны даць кіраваць намі праз людскія парады. Важнымі з’яўляюцца таксама нашы адчуванні, паколькі Бог дзейнічае праз наш розум і нашу мудрасць і хоча правесці нас да дасканаласці, якою з’яўляецца «Гара Кармэль». На заканчэнне я хацеў бы працытаваць думку нашага містыка: «Вазьмі Бога за любімчыка і прыяцеля, з якім бы заўсёды ты прабываў, а не грашыў, навучыся любіць і ўсё стане на свае месцы» (Сентэнцыя 67).

І вось мы бачым, што вельмі важная вера ў Бога. Трэба давяраць Яму ва ўсім і заўсёды і запрасіць Яго на наш шлях да дасканаласці. Тады, несумненна, «навучышся любіць, і ўсё стане на свае месцы».

Адноўлена 25.06.2012 17:37
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Выступленні

01.07 13:08Акт прысвячэння Беззаганнаму Сэрцу Марыі з нагоды 100-годдзя Яе аб’яўленняў у Фаціме
15.05 15:02Даклад арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча на сімпозіуме да 100-годдзя фацімскіх аб’яўленняў
05.05 15:04Паведамленне біскупа Пінскага Антонія Дзям’янкі з нагоды ўрачыстасці св. Андрэя Баболі, апекуна Пінскай дыяцэзіі
02.05 12:53Даклад Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча на тэму «Узаемадзеянне Касцёла і дзяржавы ў наш час»
13.04 13:51Прамова Апостальскага Нунцыя арцыбіскупа Габара Пінтэра падчас пастырскай сустрэчы ў Вялікі чацвер
30.01 12:53Прамова Апостальскага Нунцыя ў Беларусі арцыбіскупа Габара Пінтэра падчас урачыстасці св. Яна Боско ў Мінску
21.01 19:01Прамова Мітрапаліта Кандрусевіча падчас набажэнства ў межах Тыдня малітваў за адзінства хрысціянаў
23.12 16:38Пастырскае пасланне арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча на Божае Нараджэнне 2016
23.12 11:36Адкрыты ліст Мітрапаліта Кандрусевіча міністру аховы здароўя РБ Васілю Жарко
18.12 16:24Прамова Апостальскага Нунцыя арцыбіскупа Габара Пінтэра падчас адвэнтавага чування моладзі ў Мінску