Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Інтэрв'ю
Айцец Сяргей Трысцень: перэгрынацыя рэліквій не павінна ўспрымацца як пакланенне
29.05.2013 15:43

Першага чэрвеня ў Беларусі распачнецца перэгрынацыя рэліквій св. Тэрэзы ад Дзіцятка Езус. У гутарцы з Catholic.by адзін з адказных за перэгрынацыю а. Сяргей Трысцень OCD распавёў пра тое, наколькі важнай з’яўляецца духоўная падрыхтоўка да гэтай падзеі, і патлумачыў, чаму нельга разглядаць перэгрынацыю як пакланенне.

 
Мая падпольная падрыхтоўка да святарства: гісторыя фармацыі біскупа Антонія Дзям’янкі
26.04.2013 09:45

У межах тыдня малітваў аб пакліканнях да святарскага і законнага служэння ў інтэрв’ю для Catholic.by біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка ўзгадвае пра сваю святарскую фармацыю. Прэзбітэрскае пасвячэнне біскуп Дзям'янка атрымаў у 1980 годзе. У той атэістычны час юнаку не дазволілі паступіць у семінарыю, таму святарскую фармацыю будучы біскуп праходзіў падпольна.

 
Мітрапаліт Кандрусевіч: малю Бога, каб візіт кардынала Тарана наблізіў прыбыццё Папы ў нашу краіну
15.04.2013 14:14
У трэці раз Беларусь будзе вітаць пасланніка Святога Айца. На гэты раз ім стане старшыня Папскай рады па міжрэлігійным дыялогу кардынал Жан-Луі Таран. Нагодай візіту папскага легата з'яўляецца 400-годдзе прыбыцця цудатворнага абраза Маці Божай у Будслаў, якое будзе адзначацца 5–6 ліпеня.
 
«Сённяшняга Папу я ведаю больш за 20 гадоў...»: эксклюзіўнае інтэрв'ю аргенцінскага святара з Расіі
17.03.2013 15:40
Аргенцінскі ксёндз Марыа Бэвераці працуе ў Расіі ўжо сямнаццаты год. Змяніўшы цёплы клімат Паўднёвай Амерыкі на снежную рускую зіму, у 1996 годзе святар прыехаў у постсавецкую Маскву толькі з адной мэтай — дапамагаць у аднаўленні Каталіцкага Касцёла ў Расіі. Як прызнаецца ён сам: ехаў дапамагаць біскупу Кандрусевічу. Атрымліваючы благаслаўленне ад біскупа Хорхе Берголіа, ксёндз Бэвераці не ведаў, што праз 17 гадоў пра яго біскупа будуць гаварыць ва ўсім свеце. Гісторыя знаёмства з будучым Пантыфікам — у інтэрв'ю Catholic.by. 
 
Інтэрв'ю з Мітрапалітам Кандрусевічам з нагоды абрання новага Пантыфіка: нам патрэбны Пётр нашага часу
14.03.2013 01:17

У інтэрв'ю для Catholic.by Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч узгадвае пра сваё знаёмства з новаабраным Пантыфікам, разважае пра духоўную спадчыну папярэднікаў папы Францішка і дзеліцца сваімі чаканнямі ад узаемаадносін Ватыкана і Касцёла ў Беларусі.

 
Віктар Хруль, былы прэс-сакратар Мітрапаліта Кандрусевіча: спрачацца з духоўнымі асобамі можна
04.03.2013 22:54

Дзесяць гадоў журналіст Віктар Хруль працаваў прэс-сакратаром Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча. Сёння Віктар Хруль — рэлігійны карэспандэнт «РИА Новости», а таксама выкладчык на журфаку МДУ ў Маскве. У інтэрв’ю для Сatholic.by журналіст узгадвае сваю працу з мітрапалітам і разважае над спецыфікай супрацоўніцтва з журналістамі свецкіх СМІ.

 
Арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці: Бэнэдыкт XVI насіў беларускі народ у сваім сэрцы і маліўся за яго
22.02.2013 18:01

11 лютага Святы Айцец абвясціў аб рашэнні скласці з сябе паўнамоцтвы Наступніка св. Пятра. Пра адметнасці і каштоўнасць Пантыфікату Бэнэдыкта XVI, дасягненні, якія адбыліся ў гэты час, пра рысы Папы як асобы мы запыталіся ў Апостальскага Нунцыя ў Беларусі арцыбіскупа Клаўдыё Гуджэроцці.

 
Чым дапамагчы хворым? Размова з валанцёрам
11.02.2013 03:03

11 лютага адзначаецца Сусветны дзень хворых. Хваробы бываюць рознымі: некаторыя вылечыць прасцей, з іншымі даводзіцца змагацца ці мірыцца ўсё жыццё. І ў гэтым змаганні хворым нярэдка дапамагаюць валанцёры, якія становяцца ім сапраўднай падтрымкай. У чым сутнасць валанцёрства і чым можна дапамагчы хворым — пра гэта размаўляем з Анастасіяй Маслюк, дэфектолагам па прафесіі і валанцёрам па пакліканні.

 
Біскуп Людвіг Шварц SDB: Бог заўсёды першым робіць крокі насустрач нашаму пакліканню
03.02.2013 16:57
«Наша заданне, як веруючых хрысціянаў, у тым, каб несці гэты свет да іншых людзей. Розум, любоў і вера — вось асноўныя прынцыпы, якія вядуць чалавека да Бога». У інтэрв’ю Catholic.by аўстрыйскі біскуп Людвіг Шварц SDB разважае пра асаблівасці салезіянскага харызмату і таямніцу паклікання.
 
Аўтар роліка «Беларусь: у абдымках зорак»: «З будучай жонкай я пазнаёміўся ў будслаўскай пілігрымцы»
26.01.2013 05:50

Віктар Малышчыц — той самы астраном, відэаролік якога днямі ўскалыхнуў увесь байнэт. За два дні яго работу «БЕЛАРУСЬ: у абдымках зорак» паглядзела ўжо каля 40 тысяч (!) чалавек. Пра нечаканую славу, любімую сям’ю і незвычайнае хобі Віця — практыкуючы католік — распавёў у інтэрв’ю для Catholic.by.

 
Лаўрэат прэміі «За духоўнае адраджэнне»: мы не дзелім справы на «больш значныя» і «менш значныя»
10.01.2013 15:41

Наколькі папулярна ў Беларусі рабіць ахвяраванні на дабрачыннасць? У чым небяспека спажывецкага мыслення? І чаго будзе дастаткова, каб дапамагчы бліжняму? Пра гэта і не толькі Catholic.by распавёў лаўрэат прэміі «За духоўнае адраджэнне» дырэктар віцебскага «Карытас» Віталій Кульпекша.

 
«Bóg» ці «Бог»: даследчыца з Польшчы напісала кнігу пра мову Каталіцкага Касцёла ў Беларусі
28.12.2012 01:23
Соцыялінгвіст з Варшавы Эва Галахоўска тры гады даследавала мову каталіцкага насельніцтва Заходняй і Усходняй Беларусі. Пра галоўныя высновы сваёй кнігі «Як гаварыць да Бога? Шматмоўнасць католікаў на Беларусі на мяжы ХХ і ХХІ ст.» аўтарка расказвае ў інтэрв’ю Catholic.by.
 
Арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці: Беларусь паказала сябе як адна з дзяржаў найбольш адкрытых на значымае адраджэнне каталіцкай прысутнасці
12.12.2012 14:36

Сёлета адзначаецца 20-годдзе ўсталявання дыпламатычных адносін паміж Апостальскай Сталіцай і Рэспублікай Беларусь. Як складваліся гэтыя адносіны? Што з рэалізаванага на дадзеным этапе можна назваць асабліва пазітыўным? І якія існуюць перспектывы ў адносінах Беларусі з Ватыканам у будучыні? Гэтыя пытанні мы задалі Апостальскаму Нунцыю ў Беларусі арцыбіскупу Клаўдыё Гуджэроцці.

 
Ксёндз Стэцкевіч: я да апошняй хвіліны не ведаў, што мой брат таксама збіраецца ў семінарыю…
04.12.2012 18:39
Яны — браты-блізняты. Прытым абодва — ксяндзы-прэлаты. Ксёндз Андрэй і Юрый Стэцкевічы. Як жывецца братам у святарстве? Ці сапраўды паміж імі існуе нябачная інтуітыўная сувязь, пра якую так любяць казаць вучоныя?
 
Нататкі місіянера: «Тут, у Афрыцы, я ўмацаваў сваю веру»
19.10.2012 10:43
 
<< Першая < Папярэдняя 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 Наступная > Апошняя >>

Старонка 10 з 19
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.