Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Гамілія Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча ў Вялікую сераду ў парафіі Св. Роха ў Мінску

Глыбокапаважаныя святары, кансэкраваныя асобы, браты і сёстры!

1. Мы толькі што завяршылі традыцыйны Крыжовы шлях на Залатой горцы ў сталіцы Беларусі. Сімвалічна, што ён адбываецца на Залатой горцы і мы можам правесці паралель з Кальварыйскай горкай, на якой Езус аддаў сваё жыццё дзеля збаўлення свету.

Менавіта там адбыўся самы вялікі цуд у гісторыі чалавецтва — збаўленне ад  грахоўнага рабства. Дзякуючы гэтаму, чалавецтва было выведзена з цемры граху ў святло Божай ласкі. Крыжовы шлях, якім мы толькі што прайшлі, з’яўляецца не толькі і не столькі ўспамінам падзей 2000-гадовай даўнасці, але рэальнасцю. Езус і сёння церпіць за нас і нашыя грахі і вядзе да жыцця ў Божай ласцы.

У сучасным свеце распаўсюдзіўся тэрмін «залатыя дзеці» — гэта дзеці багатых людзей, якія купаюцца ў золаце, што часта прыводзіць да злоўжыванняў. Мы ж, разважаючы пра крыжовы шлях Пана і беручы ўдзел у Эўхарыстычнай ахвяры, павінны стаць залатымі дзецьмі ў сэнсе Божай ласкі, каб не ісці шляхам граху, але шляхам цнотаў. Гэта вельмі важна ў святле сённяшняга Евангелля, якое распавядае пра здраду аднаго з апосталаў Юды Іскарыёта, бо кожны з нас у пэўным сэнсе з’яўляецца ім.  

2. Адна гісторыя распавядае пра тое, як мастак напісаў абраз маленькага хлопчыка па імені Ян, які, пабожна склаўшы рукі, маліўся каля сваёй мамы. Мастак вельмі цаніў гэты абраз і назваў яго «Нявінны». Праз шмат гадоў той самы мастак вырашыў намаляваць абраз «Вінаваты».
З гэтай мэтай ён пайшоў у вязніцу, дзе на падлозе ўбачыў скаванага ланцугамі чалавека. Ён выглядаў вельмі дрэнна, яго твар з запалымі вачыма адлюстроўваў заганы яго жыцця — вязень вельмі добра падыходзіў, каб быць «мадэллю вінаватага». Мастак спытаў яго імя. У адказ пачуў: «Ян». Гэта быў той самы хлопчык, якога мастак назваў нявінным. Жыццё зрабіла з яго зусім іншага чалавека. З нявіннага ён стаў вінаватым.

3. Лёс гэтага чалавека можа быць параўнаны з лёсам аднаго з апосталаў, якому давяраў Езус, — Юды Іскарыёта. Ён быў высокаадукаваны і вызначаўся лепшымі арганізацыйнымі здольнасцямі ў параўнанні з іншымі апосталамі, якія былі простымі рыбакамі. Таму Езус яго выбраў, і нават прызначыў яго эканонам (Юда меў каліту з грашыма). Аднак, падобна таму, як у аповедзе з Янам, Юда таксама дэградзіраваў у злодзея і здрадніка. Менавіта таму Вялікая серада ў Касцёле згадваецца як «шпіёнская серада».

Галоўная мэта сённяшняга Евангелля заключаецца ў тым, каб заахвоціць нас змагацца з нашымі звычкамі. Ці не з’яўляемся мы часам здраднікамі Хрыста, бо не захоўваем Божага закону, не захоўваем вернасць жонцы ці мужу, крадзём, ашукваем іншых, гаворым няпраўду, прымаем наркотыкі, п’ём і г.д.?

Вінаватасць Юды заклікае нас да сумленнасці ў адносінах з іншымі і з самім сабой. Нашы маральныя каштоўнасці не павінны быць заменены на сакавіты хабар ці пошук амаральных прыемнасцяў. Мы павінны стаць у праўдзе перад самімі сабой. Мы пакліканы быць вернымі паслядоўнікамі Хрыста, Яго вучэння і хрысціянскіх каштоўнасцях. Таму здрада ў адносінах Езуса да з’яўляецца чорнай формай нашай няўдзячнасці.

4. Пане Езу! Ты цярпеў за мяне, збавіў мяне і адорваў мяне столькімі ласкамі і дарамі, а я сваімі грахамі здрадзіў Табе. Дай мне ласку стаць Пятром, які раскайваецца, каб я мог атрымаць Тваё прабачэнне і быў залічаны да духоўнай «залатой моладзі», якая чэрпае сілы і натхненне з бяздоннай крыніцы твайго Евангелля. Амэн.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Гаміліі

05.07 09:13Гамілія Мітрапаліта Кандрусевіча падчас св. Імшы ў Тракелях
01.07 11:55Гамілія Мітрапаліта Кандрусевіча падчас св. Імшы ў Будславе
26.06 11:53Гамілія Мітрапаліта Кандрусевіча падчас св. Імшы на распачацце пілігрымкі з Мінска ў Будслаў
21.06 11:59Гамілія Мітрапаліта Кандрусевіча на Імшы для ўдзельнікаў Парафіяды Гродзенскай дыяцэзіі
15.06 12:02Гамілія Мітрапаліта Кандрусевіча да 25-годдзя адраджэння парафіі ў Слуцку
04.06 15:47Гамілія Мітрапаліта Кандрусевіча ва ўрачыстасць Спаслання Духа Святога
27.05 09:06Гамілія Мітрапаліта Кандрусевіча на св. Імшы перад працэсіяй Божага Цела ў Мінску
21.05 19:31Гамілія Мітрапаліта Кандрусевіча падчас св. Імшы з нагоды сярэбранага юбілею манаскіх абяцанняў біскупа Аляксандра Яшэўскага SDB
21.05 12:00Гамілія Мітрапаліта Кандрусевіча падчас св. Імшы з удзелам дзяцей да Першай Камуніі ў мінскай архікатэдры
20.05 14:19Гамілія біскупа Антонія Дзям’янкі падчас св. Імшы з нагоды 360-й гадавіны пакутніцкай смерці св. Андрэя Баболі