Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Гамілія Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча на XII Звычайную нядзелю, Год ”В”

Мінскі архікатэдральны касцёл, 21 чэрвеня 2015 г.

Бура і мора паслухмяныя Езусу. А я?

Глыбокапаважаныя браты і сёстры!

1. Сённяшняе Евангелле распавядае нам аб цудзе сцішэння буры на моры. Езус сказаў апосталам пераправіцца на іншы бераг возера. Аднак, калі яны плылі чаўном, Ён заснуў. У той час паднялася вялікая бура і хвалі залівалі човен. Апосталы былі перапужаны да смерці і пачалі нават дакараць Езуса, што яны гінуць, а для Яго гэта нічога не значыць. Езус жа загадаў буры сціхнуць, а іх, у сваю чаргу, дакараў за малую веру.

Мы можам зразумець апосталаў, бо, напэўна, паступілі б падобна, калі б апынуліся ў такой сітуацыі. Калі хтосьці перажыў буру на моры, то добра ведае, што гэта такое і ў якой небяспецы знаходзіцца чалавек. Мы баімся буры на зямлі, а што ўжо казаць пра мора.

2. Езус сказаў апосталам пераправіцца на іншы бок возера. Усё наша жыццё – гэта пілігрымка, гэта пераправа на іншы бок нашага жыццёвага возера. Часам неабходна пакінуць добра вядомы нам бераг нашага жыцця і пайсці ў невядомае. У нашым жыцці бываюць моманты пералому, калі нешта завяршаецца і распачынаецца новае, невядомае. Моманты новых выклікаў. Моманты, калі мы разумеем, што неабходна распачаць новую працу, выканаць новае заданне ці новую місію. Моманты, калі мы разумеем, што ўжо больш няма вяртання назад. І тады паўстае пытанне: “Даплыву да іншага берага ці не?”

Пры гэтым неабходна памятаць, што мы ўсе знаходзімся ў адным чаўне нашага жыцця – у Касцёле, на працы, у парафіі, сям’і і г.д. З намі заўсёды ёсць Хрыстус, хаця часам нам здаецца, што Ён заснуў і не клапоціцца пра нас. Але Ён сапраўды ёсць з намі. Ён не сказаў апосталам: “Вы перапраўцеся”, але “Давайце пераправімся разам”. Ён пасылае нас, але ў той жа час кажа: “Зробім гэтае заданне разам”. У гэтым наша надзея.

3. Бура на моры – гэта вобраз Касцёла і вобраз жыцця кожнага з нас. Буры, крызісы, цяжкасці – гэта частка нашага жыцця. І з гэтым неабходна пагадзіцца. Але адначасова неабходна даверыцца Богу, бо гэта выпрабаванне нашага хрысціянства і шанец на лепшую будучыню.

“Настаўнік, ці Табе не рупіць, што мы гінем?” – пыталіся апосталы. Нам можа здавацца, што Бог не бачыць ці спіць, а можа, абыякавы да нашых праблем. У такой сітуацыі мы не павінны саромецца выказаць свае эмоцыі перадусім на малітве з просьбай аб дапамозе, як гэта ўчынілі апосталы. Езус выслухае, як выслухаў апосталаў.

Езус, які спіць падчас буры, таксама з’яўляецца вобразам чалавека, які мае поўны давер да Бога. Таму варта шукаць у сабе нейкага пункту, да якога не даходзяць знешнія буры. Гэты пункт - наша вера ў Бога і давер Яму. Менавіта гэта дапаможа вярнуць унутраны супакой.

4. “Чаму вы такія баязлівыя? Вам недастае веры?” – спытаў Езус у апосталаў. Ён сёння задае гэтае пытанне і нам, бо нам вельмі часта бракуе веры і даверу да Бога, даверу, што Ён можа сцішыць буру нашых сэрцаў.

Нагадваючы пра буру на моры, мы павінны памятаць і аб буры, якая можа быць у нашых сэрцах, і аб тым, што яна таксама вельмі небяспечная.

5. Адзін аповед распавядае пра тое, як падчас буры на моры палюзаваліся кантэйнеры, якія знаходзіліся ў труме грузавога карабля. Кантэйнеры пачалі перамяшчацца па труме, пагражаючы прабіць корпус карабля. Маракі добра ведалі, што гэты ўнутраны шторм больш небяспечны, чым знешні. І таму кінуліся ў трум карабля, каб замацаваць кантэйнеры і гэтым самым уратаваць карабель і сваё жыццё.

Падобнае часта бывае і ў нашым жыцці. Унутраныя буры нашага жыцця пагражаюць нам і імкнуцца затапіць наш жыццёвы карабель. Такую буру можна сцішыць толькі духоўным спосабам праз сакрамэнт навяртання, малітву, добрыя ўчынкі.

Пане Езу, паглядзі на нас, хвалі амаральнага жыцця заліваюць наш човен. Ты суцішыў буру на моры. Табе паслухмяныя мора і бура. Учыні, каб і мы былі паслухмяныя Табе і каб такім чынам суцішыліся буры нашых сэрцаў. Амэн.

Адноўлена 21.06.2015 16:35
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Гаміліі

05.07 09:13Гамілія Мітрапаліта Кандрусевіча падчас св. Імшы ў Тракелях
01.07 11:55Гамілія Мітрапаліта Кандрусевіча падчас св. Імшы ў Будславе
26.06 11:53Гамілія Мітрапаліта Кандрусевіча падчас св. Імшы на распачацце пілігрымкі з Мінска ў Будслаў
21.06 11:59Гамілія Мітрапаліта Кандрусевіча на Імшы для ўдзельнікаў Парафіяды Гродзенскай дыяцэзіі
15.06 12:02Гамілія Мітрапаліта Кандрусевіча да 25-годдзя адраджэння парафіі ў Слуцку
04.06 15:47Гамілія Мітрапаліта Кандрусевіча ва ўрачыстасць Спаслання Духа Святога
27.05 09:06Гамілія Мітрапаліта Кандрусевіча на св. Імшы перад працэсіяй Божага Цела ў Мінску
21.05 19:31Гамілія Мітрапаліта Кандрусевіча падчас св. Імшы з нагоды сярэбранага юбілею манаскіх абяцанняў біскупа Аляксандра Яшэўскага SDB
21.05 12:00Гамілія Мітрапаліта Кандрусевіча падчас св. Імшы з удзелам дзяцей да Першай Камуніі ў мінскай архікатэдры
20.05 14:19Гамілія біскупа Антонія Дзям’янкі падчас св. Імшы з нагоды 360-й гадавіны пакутніцкай смерці св. Андрэя Баболі