Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Падзячны ліст біскупу Антонію Дзям'янку ад Папскай рады «Cor Unum»
14.06.2011 16:10
Папская рада
«Cor Unum»

N. 77/728/11                                                                                                    Ватыкан, 11 красавіка 2011.

Ваша Эксцэленцыя
дастойны біскуп Антоні Дзям’янка,
Генеральны сакратар Канферэнцыі
Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі,
старшыня Рады па справах дабрачыннасці,
справядлівасці і міру пры ККББ

Ваша Эксцэленцыя,

Наша рада атрымала копію ліста, які Каталіцкі Касцёл у Беларусі праз сваю раду па справах дабрачыннасці, справядлівасці і міру накіроўвае да ўсіх вернікаў з нагоды 25-годдзя выбуху на Чарнобыльскай атамнай станцыі.

Папская рада «Cor Unum» дзякуе Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі за ахвяраваную магчымасць ад імя Святога Айца выказаць шчырую падзяку ўсім тым, хто на працягу шматлікіх гадоў у Беларусі, а таксама ў далёкіх краінах — у Еўропе, Амерыцы і іншых месцах — з годнай захаплення ахвярнасцю і працяглай вернасцю прыкладаў намаганні дзеля аказання дапамогі ахвярам катастрофы, асабліва дзецям. Гатоўнасць і мабілізацыя, якія выклікала гэтае трагічнае здарэнне ў асобах і шматлікіх арганізацыях, без сумніву з’яўлялася матэрыяльнай і духоўнай падтрымкай пацярпелым, асабліва самым безабаронным, а таксама стала зернем дабра, якое прынясе вялікі плён як для тых, хто прымаў дапамогу, так і для тых, хто ахвяраваў гасціннасць і любоў.

Просячы матчынага заступніцтва Марыі, Маці Божай, сэрца якой заўсёды блізкае тым, хто паступае паводле любові да бліжняга, асабліва да самых маленькіх іх братоў, яшчэ раз дзякуем усім і кожнаму, і застаемся адданымі.

З вялікай павагай
Робэр кардынал Сара,
старшыня Папскай рады «Cor Unum»

Кс. прэлат Джаванні Пьетра Даль Тоза,
сакратар рады

Адноўлена 14.06.2011 16:19
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.