Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
50 чалавек на месца: у Аўстрыі знайшлі пустэльніка для капліцы ў гарах
07.06.2017 16:35

Бельгійцу Стэну Вануйтрэхту 58 гадоў. І менавіта яго — геадэзіста з Бельгіі — выбралі ў якасці пустэльніка ў горную капліцу на вышыні ў 1400 метраў над узроўнем мора.

Яшчэ ў студзені мэрыя горада Заальфельдэн (Аўстрыя), да якога адносіцца капліца, абвясціла вакантнай пасаду пустэльніка, які б жыў ў капліцы.

Як стала вядома, сваю заяўку падавала больш за 50 чалавек з Еўропы, Аўстраліі і ЗША. Асноўным патрабаваннем да кандыдатаў былі «сувязь з хрысціянскай верай» і «наяўнасць міру з самім сабою».

350-гадовая капліца Заальфельдэн не мае камунікацый. Для таго, каб набраць вады, трэба штодня спускацца ўніз на 250 метраў.

«Мы сур’ёзна разгледзелі сем ці восем кандыдатаў, з якімі размаўлялі і якім паказалі капліцу. Але калі мы пабачылі Стэна, то ведалі, што ён падыходзіць. Ён быў вельмі спакойны і пакінуў пасля сябе прыемнае ўражанне — ўражанне бяспекі. Ён прызнаўся, што мог бы жыць тут і даўжэй», — адзначыў святар Заальфельдэна Алоіс Мозэр.

«Думаў, што ў мяне няма шансаў»

«Калі я ўбачыў у інтэрнэце аб’яву, то думаў, што не маю шансаў, — адзначае 58-гадовы дыякан Вануйтрэхт. — Але з самага пачатку я зразумеў: гэта маё месца. Цішыня зранку і ўвечары, а днём — размовы з наведвальнікамі. Гэта ідэальная камбінацыя».

Жыццё бельгійца было насычаным: пасля таго, як у 1977 годзе сышоў з універсітэта, ён служыў у паветраных войсках Бельгіі. Пасля атрымаў адукацыю афіцэра артылерыі і два гады служыў у Германіі, дзе і вывучыў нямецкую мову.

У 1982 годзе ён узнавіўся ва ўніверсітэце, дзе вывучаў гідраграфію (апісанне водаў зямной паверхні). Як геадэзіст працаваў у прыватных і камунальных арганізацыях, якія займаліся энергазабеспячэннем. З кастрычніка 2014 года выйшаў на пенсію.

Паралельна з прафесіяй як актыўны католік Вануйтрэхт ўключыўся ў сацыяльную працу ў Касцёле. Ён скончыў навучанне ў якасці санітара і 11 гадоў дапамагаў у начную змену ў бальніцы хуткай дапамогі.

У 2005 годзе ён распачаў навучанне на сталага дыякана. У межах сваёй практыкі ён апекаваўся бяздомнымі і залежнымі ад алкаголю і наркотыкаў. У 2015 годзе атрымаў пасвячэнне сталага дыякана.

У гэтай якасці ён дапамагаў пробашчу ў парафіяльных справах, наведваў зняволеных у турмах і пацыентаў у псіхіятрычнай клініцы.

«Сезон» для наглядчыка за капліцай доўжыцца 10 месяцаў — з красавіка па лістапад. Зімой тут ніхто не жыве. Папярэднік бельгійца, святар з Вены, затрымаўся тут долькі сезон. А да яго на працягу 12 гадоў тут жыў манах бэнэдыктынец.

Пустэльнік не атрымлівае заробак і павінен сам клапаціцца пра ежу. Жыццё пустэльніка простае і ўбогае.

Тут няма электрычнасці і вады. Аднак гэту келлю наведваюць шмат мясцовых жыхароў, гасцей і пілігрымаў. Хтосьці, каб памаліцца ў капліцы, іншыя, каб атрымаць асалоду ад незабыўнага прыроднага хараства вакол.

(ria.ru/salzburg.orf.at/cath)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.