Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
У Маскве прайшла экуменічная малітва за хрысціян, якія церпяць пераслед
06.06.2017 11:19

4 чэрвеня ў маскоўскай катэдры Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі прайшла малітва ў інтэнцыі хрысціян, якія церпяць пераслед. Малітву ўзначаліў ардынарый архідыяцэзіі Маці Божай у Маскве арцыбіскуп Паола Пеццы.

Падчас набажэнства былі ўзгаданыя падзеі апошніх гадоў, звязаныя з пераследам хрысціянаў ва ўсім свеце, і ў прыватнасці на Блізкім Усходзе і афрыканскім кантыненце.

Паміж чытаннямі з Бібліі на розных мовах народаў Блізкага Усходу, а таксама ўсходніх і заходніх славян, прысутныя маліліся песнямі і гімнамі міласэрнасці і любові, якія з’яўляюцца дарамі Святога Духа.

Падсумоўваючы малітоўнае чуванне, арцыбіскуп падкрэсліў, што боязь апосталаў, сабраных у вячэрніку, мог перамагчы толькі Хрыстус, які прайшоў праз закрытыя дзверы і людскія сэрцы.

«Таксама і сёння Дух Святы, праходзячы наўпрост да нашых сэрцаў, адорвае Касцёл любоўю і еднасцю, якія з’яўляюцца знакамі прысутнага ў ім Трыадзінага Бога», — сказаў іерарх.

(kai/cath)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.