Эмануэль Макрон запрасіў Папу Рымскага ў Францыю | Друк |
05.06.2017 15:43

Барацьба з кліматычнымі зменамі і клопат аб годным прыняцці бежанцаў — вось асноўныя тэмы, якія былі закранутыя падчас тэлефоннай размовы Прэзідэнта Францыі Эмануэля Макрона і папы Францішка.

Як паведамляе Елісейскі палац, Святы Айцец атрымаў таксама запрашэнне ад Макрона наведаць Францыю ў зручны для яго час.

Эмануэль Макрон падтрымаў Пантыфіка ў клопаце пра клімат і дадаў, што двухбаковыя размовы ў гэтай справе будуць працягнуты ў бліжэйшыя тыдні.

Святы Айцец, як паведамляе Елісейскі палац, падкрэсліў таксама значэнне годнага прыняцця бежанцаў у Еўропе, адабраючы палітыку Макрона ў гэтым пытанні.

(kai/cath)

 
© 2003-2024 Catholic.by