Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
3 ліпеня ў Панаме прэзентуюць гімн СДМ
16.05.2017 14:41

3 ліпеня пройдзе прэзентацыя гімна 34-х Сусветных дзён моладзі ў Панаме. Пра гэта паінфармаваў старшыня Арганізацыйнага камітэта СДМ Панама-2019 арцыбіскуп Панамы Хасэ Дамінга Уллоа Мендзьета 14 мая.

Конкурс на гімн 34-х Сусветных дзён моладзі быў абвешчаны 20 студзеня. Напісаць гімны было даручана моладзі і музыкам з Панамы і Цэнтральнай Амерыкі, каб, як патлумачылі гаспадары наступных СДМ, адкрыць таленты маладога Касцёла ў гэтай частцы свету.

Як падкрэслілі члены Арганізацыйнага камітэта СДМ Панама-2019, яшчэ да абвяшчэння конкурсу да арганізатараў прыходзілі першыя прапановы музычных твораў.

На сёння прадстаўлены лагатып, сайт, афіцыйная малітва і заступнікі форуму, які пройдзе 22–27 студзеня 2019 года пад дэвізам «Вось я, слуга Панская, няхай мне станецца паводле Твайго слова» (Лк 1, 38). СДМ у Панаме будуць папярэднічаць дыяцэзіяльныя дні моладзі на тэрыторыі Панамы, Коста-Рыкі і Нікарагуа, якія пройдуць 17–21 студзеня 2019 года.

Паводле deon.pl
(VGr)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.