Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
45 тысяч пілігрымаў прыйдуць пешшу ў Фаціму на сустрэчу з Папам
11.05.2017 14:37

Больш за чатыры дзясяткі тысяч пілігрымаў ужо ў дарозе да фацімскага санктуацыя. Партугальцы ідуць з усіх бакоў краіны. Так яны рыхтуюцца адзначыць 100-годдзе аб’яўленняў Маці Божай і сустрэчы з папам Францішкам.

Як адзначае генеральны сакратар Рады Канферэнцыі Біскупаў Еўропы кс. прэлат Дуартэ да Кунья, яго Бацькаўшчыне вельмі патрэбна гэтая пілігрымка — Партугалію моцна закранула секулярызацыя, Касцёл перажывае драматычны недахоп пакліканняў, Зацягнуўся і эканамічны крызіс.

Партугальцы звязаны з Фацімай вельмі моцна і кардынальна па-рознаму. Усе яны ганарацца тым, што Маці Божая аб’явілася менавіта ў іх краіне. Акрамя гэтага, паводле слоў кс. Дуартэ да Кунья, кожная сям’я мае ў сваёй гісторыі нейкую важную падзею, звязаную з Маці Божай Фацімскай. «Няма партугальца, які б ёй не давяраў! І, напэўна, няма таго, хто б хаця б раз не пабываў у гэтым санктуарыі. Нягледзячы на ўсю секулярызацыю, нягледзячы на пашырэнне нявер’я, Фаціма застаецца сімвалам прысутнасці Богародзіцы, сімвалам пяшчоты. Зрэшты, гэта бачна ў кожным доме. Людзі і надалей ходзяць у пілігрымкі да Фацімы. Гэта галоўны элемент душпастырства ў нашай краіне. Людзям лягчэй паехаць у Фаціму, чым пайсці ў сваю парафіяльную святыню», — заўважыў кс. Дуартэ да Кунья.

Паводле CREDO
(VGr)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.