Прэзідэнт Еўрапарламента: хрысціянства яшчэ шмат можа даць Еўропе | | Друк | |
06.04.2017 14:32 |
«Хрысціянства яшчэ шмат чаго можа даць Еўропе», — адзначыў пасля гістарычнага візіту лідараў Еўрапейскага Саюза ў Ватыкан прэзідэнт Еўрапейскага парламента ў сваім артыкуле, напісаным для італьянскага каталіцкага агенцтва SIR. Папа Францішак сваім выступам здзівіў тых, хто чакаў або спадзяваўся, што ён згадае іх у сваёй прамове, заўважыў Антоніа Таяні. Таяні падкрэсліў, што падчас прамовы Святога Айца ён падумаў пра дзве каштоўнасці, на якіх пабудавана наша цывілізацыя і якія хрысціянства на працягу стагоддзяў узмацняла, абараняла і перадавала: свабоду і месца чалавека ў цэнтры дзеянняў і законаў. У сваіх разважаннях італьянскі палітык таксама спаслаўся на суботні візіт Папы ў Мілан: «Пасланне, з якім звяртаецца Пантыфік, — гэта не толькі пытанні веры, яно датычыць усіх, хто належыць да іншых рэлігій. Пра гэта сведчыць сустрэча з мусульманскай сям’ёй. Дыялог пераадольвае нецярплівасць і фундаменталізм. Усё гэта паказвае, як шмат хрысціянства яшчэ можа даць Еўропе. І гаворка ідзе не толькі пра карані, але і пра тое, чым прасякнута наша сучаснасць, і тое, што з’яўляецца ўнёскам у будаўніцтва будучыні», — напісаў Таяні. |