Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Праваслаўны семінарыст з Украіны перамог на чэмпіянаце па гіравым спорце ў ЗША
09.03.2017 09:15

Украінец Мікалай Ткачук стаў абсалютным чэмпіёнам па гіравым спорце на міжнародным турніры Arnold Classic-2017, які праходзіў 2-5 сакавіка ў ЗША. Выступ семінарыста прайшоў пры падтрымцы Фонда кіраўніка Украінскай Праваслаўнай Царквы.

Пра гэта са спасылкай на афіцыйны партал Украінскай Праваслаўнай Царквы паведамляе rublev.com.

«Учора стаў абсалютным чэмпіёнам па гіравым спорце ў суме двухбор’я на міжнародным турніры Арнольд Классік. Выпала магчымасць пагутарыць і сфатаграфавацца з Арнольдам Шварцнэгерам. Слава Богу за ўсё», — цытуе партал Мікалая Ткачука.



Напярэдадні спаборніцтваў спартсмен сустрэўся з мітрапалітам Мітрапалітам Кіеўскім і ўсяе Украіны Ануфрыем, каб папрасіць благаслаўлення на ўдзел у турніры.

Мікалая Ткачук — прафесійны спартсмен-гіравік, шматразовы чэмпіён свету і Украіны па гіравым спорце. У яго актыве вялікая колькасць спартыўных дасягненняў, сярод якіх сусветны рэкорд у штурханні гіраў, а таксама некалькі рэкордаў Украіны.
Сёння Ткачук вучыцца ў Кіеўскай духоўнай акадэміі.



Што такое Arnold Classic?


Чэмпіянат Arnold Classic быў арганізаваны Арнольдам Шварцнэгерам у 1988 годзе і праходзіць штогод. Спаборніцтвы карыстаюцца значным аўтарытэтам сярод бодзібілдэраў.

Мікалай Ткачук, аднак, не адзін праваслаўны духоўнік, які вядомы сваімі спартыўнымі дасягненнямі. У жніўні 2016 года настаяцель храма ў Чырвонаармейску Віктар Качмар заваяваў два залатыя медалі на Міжнародным чэмпіянаце па паўэрліфтынгу ў Кіеве.

А ў маі 2016 года на чэмпіянаце Еўропы па водных відах спорту ў Лондане выступіў семінарыст з Палтавы Уладзімір Лямешка.

Паводле rublev.com (IL)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.