Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
У цэнтры Масквы пройдуць пікеты жанчын супраць абортаў
08.03.2017 13:39

10 сакавіка агульнарасійскі рух «Жанчыны за жыццё» правядзе ў цэнтры сталіцы акцыю супраць абортаў. Гэта будуць адзінкавыя пікеты жанчын па ўсёй даўжыні Цвярской вуліцы — ад Пушкінскай плошчы да Крамля.

Пра гэта паведаміла «Интерфакс-Религия» лідар руху «Жанчыны за жыццё» Наталля Масквіціна.

Па яе словах, мэта акцыі — паказаць, што сёння жанчыны патрабуюць не роўнасці з мужчынамі, а змагаюцца за «самае галоўнае права жанчыны, якое знаходзіцца пад пагрозай — права нарадзіць здаровае дзіця».

Як адзначыла Наталля Масквіціна, мерапрыемства таксама паклікана паказаць, што жанчыны, якія выступаюць супраць абортаў, — гэта паспяховыя «жыхаркі мегаполісу, для якіх нараджэнне аднаго дзіцяці ці нават некалькіх дзяцей не перашкаджае дабівацца поспеху ў жыцці».

(VGr)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.