Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Бразільская фабрыка штодзень друкуе 18 тысяч асобнікаў Бібліі
07.03.2017 09:16

Біблейскае таварыства Бразіліі друкуе ў дзень 18 600 асобнікаў Бібліі на асноўных мовах краін Лацінскай Амерыкі і на некалькіх бразільскіх дыялектах.

Пра гэта са спасылкай на Impacto Evangelistico паведаямляе rublev.com.

Cамая буйная фабрыка, якая займаецца вытворчасцю Біблій у Лацінскай Амерыцы, размешчана ў бразільскім горадзе Баруры ў правінцыі Сан-Паўлу. Летась тут было выпушчана 6,8 мільёнаў Бібліі і Новага Запавету.

 Як працуе фабрыка?

На фабрыцы плошчай у шэсць тысяч квадратных метраў працуе ўсяго 200 чалавек. Амаль увесь працэс аўтаматызаваны. Прынтары друкуюць больш за 768 старонак у гадзіну (!). У сярэднім адна Біблія налічвае каля 1 200 старонак.

Тут друкуюць Бібліі на 30 мовах, уключаючы англійскую, іспанскую, партугальскую, французскую, арабскую, іўрыт і дыялет ёруба, на якім размаўляюць у Афрыцы, а таксама асноўныя бразільскія дыялекты.

Як адзначае партал, нягледзячы на тое, што з пераходам большасці людзей на смартфоны хрысціянскі выдавецкі бізнес перажывае крызіс, попыт на друкаваныя выданні ў Лацінскай Амерыцы расце.

20 працэнтаў прадукцыі фабрыкі ў Баруры экспартуецца ў больш чым 100 краін свету, астатняе раскупляюць у Бразіліі, дзе вялікім попытам карыстаюцца менавіта Бібліі на мясцовых дыялектах.

Хрысціянства — буйнейшая рэлігія ў краіне. У 2010-м годзе ў Бразіліі жыў 181 мільён хрысціян, якія складалі 91 працэнт жыхароў гэтай краіны і большасць замежнікаў. Каталіцтва тут вызнаюць 123 мільёны чалавек.

Паводле rublev.com (IL)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.