Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У Польшчы з’явіцца аглядная вежа з 4-метровай скульптурай Маці Божай
30.01.2017 08:57

На паўднёвым усходзе Польшчы, у горадзе Мелец, збіраюцца ўзвесці першую ў гэтай краіне 16-метровую аглядную вежу з 4-метроваю скульптурай Дзевы Марыі на вяршыні.

«Гэтая інвестыцыя будзе ідэальнай разынкай», — пераканана гарадская ўлада.

Менавіта ад гарадскіх уладаў паходзіць ініцыятыва ўзвесці вежу на Ціраноўскай Гары. Магістрат лічыць, што вежа па форме павінна нагадваць запаленую свечку. Пад скульптурай Божай Маці будзе знаходзіцца аглядная пляцоўка. Як паведамілі мясцовыя ўлады, будзе прадугледжана, каб на вежы адначасова магла прабываць максімальная колькасць людзей.


Распачаць будаўніцтва плануецца ў гэтым годзе.

У інтэрнэце ўжо з’явіліся розныя праекты агляднай вежы.

Паводле credo-ua.org
(VGr)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.