Прызначаны новы Апостальскі Нунцый ва Узбекістане | Друк |
25.01.2017 09:18

Святы Айцец прызначыў 21 студзеня 2017 г. Апостальскім Нунцыем ва Узбекістане арцыбіскупа Чэлесціна Мільёрэ.

Ватыканскі дыпламат італьянскага паходжання з 28 мая 2016 г. з’яўляецца прадстаўніком Святога Пасаду ў Расійскай Федэрацыі.

На дыпламатычнай службе Апостальскай Сталіцы арцыбіскуп Мільёрэ працуе з 1980 г. Сваё служэнне ён нёс у Анголе, ЗША, Егіпце і Польшчы. Працаваў у Дзяржсакратарыяце, выкладаў у Папскай касцёльнай акадэміі — структуры, якая рыхтуе дыпламатычных прадстаўнікоў Святога Пасаду.

Арцыбіскуп Мільёрэ быў пастаянным назіральнікам Апостальскай Сталіцы пры Савеце Еўропы ў Страсбургу і пры ААН у Нью-Ёрку. У перыяд з 2010 па 2016 г. займаў пасаду Апостальскага Нунцыя ў Польшчы. Валодае італьянскай, французскай і англійскай мовамі.

Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё

 
© 2003-2024 Catholic.by