Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Сінагога ў Лондане пераабсталюе свае будынкі, каб прыняць сірыйскіх бежанцаў
24.01.2017 09:26

Сінагога ў лонданскім раёне Стрытхэм збірае сродкі на пераабсталяванне часткі сваіх памяшканняў пад кватэры для бежанцаў з Сірыі. Абшчына мае намер размясціць 20 сем’яў.

Пра гэта піша The Guardian.

«Гэта вельмі асабістая праблема для многіх членаў абшчыны», — адзначыла прадстаўнік сінагогі Эліс Альфандэры.

На рэканструкцыю, па яе словах, спатрэбіцца прыкладна 50 тысяч фунтаў стэрлінгаў. Сінагога, па даных выдання, з’яўляецца ўдзельнікам дзяржаўнай праграмы па размяшчэнні бежанцаў. Брытанскае кіраўніцтва чакае, што да 2020 года адаптуе больш за 20 тысяч бежанцаў.

Еўропа перажывае самы сур’ёзны з часоў Другой сусветнай вайны міграцыйны крызіс, выкліканы, у першую чаргу, шэрагам узброеных канфліктаў і эканамічнымі праблемамі ў краінах Блізкага Усходу і Паўночнай Афрыкі. Па даных агенцтва ЕС Frontex, толькі за 2015 год у Еўрасаюз прыбыла 1,8 мільёна мігрантаў.

Паводле ria.ru
(VGr)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.