Італія: месцам правядзення экуменічнага тыдня стала Лампедуза — выспа сучасных бежанцаў | Друк |
20.01.2017 10:52

Упершыню ў Італіі месцам правядзення Тыдня малітваў за адзінства хрысціянаў стала Лампедуза. Гэтая невялікая выспа, якая знаходзіцца паміж Сіцыліяй і Афрыкай, стала сімвалам трагедыі мільёнаў бежанцаў, якія імкнуцца трапіць на выспу, каб вырвацца са свайго кантынента ў Еўропу.

Экуменічную сустрэчу падрыхтавалі супольна каталіцкая парафія з сіцылійскага горада Агрыджэнта — сталіцы дыяцэзіі, да якой належыць Лампедуза, і арганізацыя дапамогі мігрантам Mediterranean Hope, створаная Федэрацыяй Евангельскіх Цэркваў Італіі.

На думку прадстаўнікоў гэтай інстытуцыі, тэма сёлетняга экуменічнага тыдня «Паяднанне — любоў Хрыста ахапіла нас» (пар. 2 Кар 5, 14–20) загучыць яшчэ мацней у месцы, дзе адбываецца вялікая трагедыя нашых часоў.

Паводле ekai.pl
(VGr)

 
© 2003-2024 Catholic.by