Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Суд у Германіі аштрафаваў на 700 еўра мужчыну, які адціскаўся на алтары
19.01.2017 10:45

Суд нямецкага Заарбрукена аштрафаваў мастака Аляксандра Карле на 700 еўра за перформанс у мясцовай каталіцкай базыліцы святога Яна. Мастак зрабіў 27 адцісканняў на алтары пры ўключанай камеры.

Відэа акцыі было паказана на адной з мастацкіх выставак, пасля чаго парафія звярнулася ў паліцыю, як паведамляе Deutsche Welle.

Каталіцкі Касцёл расцаніў відэа пад назвай Pressure to Perform як знявагу.
 
«Хрысціянская вера таксама мае права на паважнае да сябе стаўленне», — пракаментаваў у інтэрв’ю газеце Zeitung für Saarbrücken патрабаванне генпракуратуры пробашч парафіі Ойген Фогт.
У маі 2016 года на мастака была завядзена справа па абвінавачванні «ў парушэнні цэлебрацыі рэлігійных абрадаў і незаконным уварванні ў царкоўную маёмасць, не прадугледжаную для старонніх асобаў і закрытую для доступу грамадскасці». Генеральная пракуратура патрабавала спагнаць з мастака грашовы штраф у памеры 1500 еўра.



Асаблівая ўвага звярталася на той факт, што мастак «асэнсавана і мэтанакіравана выкарыстоўваў алтар не па прызначэнні і выконваў фізічныя практыкаванні, узлезшы на яго нагамі ў абутку». Усё гэта, на думку абвінаваўцаў, не мае ніякага дачынення да замацаванага ў асноўным законе Германіі права мастака на свабоду творчасці:  «адцісканні не з’яўляюцца неабходнай умовай для забеспячэння свабоды слова і творчага самавыражэння мастака».

Аляксандр Карле адказваўся плаціць штраф, настойваючы на інтэрпрытацыі перформанса як мастацкай акцыі.

Справу перадалі ў суд. У выніку, паводле заключэння суддзі, мастак павінен заплаціць грашовы штраф у памеры 700 еўра. Акрамя таго Аляксандр Карле павінен узяць на сябе пакрыццё судовых выдаткаў.

«Прыраўноўванне алтара да гімнастычнай сценкі аб’ектыўна з’яўляецца праяўленнем непавагі», — цытуе суддзю інфармацыйнае інфармагенцтва KNA. «Творчая свабода абаронена законам не бязмежна, паколькі яе межамі з’яўляюцца правы іншых людзей. Права на свабоду рэлігіі таксама абаронена законам», — адзначалася ў рашэнні суддзі.

Паводле sib-catholic.ru (IL)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.