СДМ у Панаме пройдуць ...у пачатку 2019 года | | Друк | |
13.01.2017 09:05 |
Сусветныя дні моладзі ў Панаме пройдуць, як і планавалася, у 2019 годзе. Аднак не ў летні перыяд, а ў першых месяцах года — паміж студзенем і сакавіком. Пра гэта паведаміў кардынал Кевін Фарэл, прэфект Дыкастэрыі па справах свецкіх, сям’і і жыцця, якая ў Ватыкане адказвае за арганізацыю гэтай сустрэчы з Папам Рымскім. |