Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Егіпет: мусульмане абараняюць права хрысціян будаваць святыні
12.01.2017 08:58

Хрысціяне маюць права будаваць святыні ў ісламскіх краінах, захоўваючы належную пашану да мясцовых законаў. Такую думку выказалі прадстаўнікі Егіпецкага Дома Фетв, сцвердзіўшы, што трэба рабіць акцэнт на ўзаемнасці міжрэлігійных кантактаў, што павінна перакладвацца і на адносіны паміж дзяржавамі ў справе рознасцяў рэлігійнай тоеснасці.

Гэтае станоўчае для хрысціян рашэнне было абнародавана пасля інфармавання прэзідэнта, што ў прыгарадзе Каіра плануецца пабудаваць самы вялікі касцёл і самую вялікую мячэць у гэтай краіне.

Мусульманскае кіраўніцтва ў Егіпце выказала таксама сваю пазіцыю адносна віншавання ісламскімі вернікамі хрысціянаў. Некаторыя імамы пад пагрозай пакарання забаранілі гэта чыніць сваім вернікам. У выніку прынята рашэнне, што дадзеныя віншаванні з’яўляюцца натуральнай справай, і мусульмане не павінны гэтага пазбягаць.

Як было падкрэслена, вышэй прыведзеныя рашэнні Егіпецкага Дома Фетв былі прыняты з мэтай стрымаць распаўсюджванне ў Егіпце экстрэмісцкага ісламскага вучэння і інструментальнага выкарыстання Карана ў джыхадзісцкім ключы.

Егіпецкі Дом Фетв — адукацыйны і даследчы інстытут, заснаваны ў 1895 годзе вядучымі ісламскімі тэолагамі для ісламска-прававых даследаванняў. Установа імкнецца захаваць сучасных мусульман у лучнасці з рэлігійнымі прынцыпамі, адхіліць іх ад сумніўнага, а таксама знаходзіць для іх тэалагічныя рашэнні пытанняў, што ўзнікаюць у сучасным жыцці.

КАІ, (VGr)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Замежжа

24.03 15:15«Спробы ўраду знішчыць хрысціянства толькі ўзмацняюць яго»: гісторыя Ёнмі Парк — бежанкі з Паўночнай Карэі
23.03 09:23Яны праслаўляць Бога ў Афрыцы песняй па-руску (+відэа)
23.03 08:48Хрысціянскі спявак дзякуе Богу за духоўнае аздараўленне пасля сексуальнага гвалту ў дзяцінстве
22.03 08:47У святыні Гробу Пана завершана першая за 200 гадоў рэстаўрацыя Кувукліі
21.03 14:19Біскуп Клеменс Пікель стаў новым старшынёй Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Расіі
17.03 12:17Гэтаму іспанцу ўжо 91 год, але яго праца здзівіць любога
17.03 11:16Кустодыя Святой Зямлі выдзеліла тэрыторыю для моладзевага цэнтра ў Іерыхоне
16.03 16:46Праваслаўная Царква: уключэнне імёнаў заходніх святых у месяцаслоў Маскоўскага патрыярхату нагадае пра часы непадзеленай Царквы
14.03 15:07Пасля навяртання яны спяваюць для Бога: гісторыя рок-гурта «The Sun»
09.03 10:57Харваты будуюць найбольшую статую Марыі ў свеце