«Ісламская дзяржава» ўзяла адказнасць за тэракт у Стамбуле | Друк |
03.01.2017 09:23

Тэрарыстычная групіроўка «Ісламская дзяржава» ўзяла на сябе адказнасць за навагодні тэракт у Стамбуле. Пра гэта паведамляе агенцтва Reuters.

«У працяг благаслаўлёных аперацый, якія “Ісламская дзяржава” праводзіць супраць абаронцы крыжа, Турцыі, гераічны салдат халіфата ўдарыў па адным з самых вядомых начных клубаў, дзе хрысціяне адзначаюць сваё свята», — гаворыцца ў заяве ІГІЛ.

У нападзенні падазраецца і аб’яўлены ў пошук выхадзец з Сярэдняй Азіі — як мяркуецца, грамадзянін Узбекістана або Кіргізіі. Інфармацыю пра грамадзянства магчымага тэрарыста далі прыхільнікі «Ісламскай дзяржавы», затрыманыя ў ходзе рэйдаў у гарадах Турцыі з 28 па 31 снежня.

У Стамбуле ў навагоднюю ноч тэрарыст расстраляў людзей, якія знаходзіліся ў клубе Reina на беразе Басфора ў еўрапейскай частцы горада. У выніку тэракту загінулі 39 чалавек, 24 з іх — з іншых краін.

Паводле blagovest-info.ru
(VGr)

 
© 2003-2024 Catholic.by