У Шры-Ланцы ўсталявалі самую высокую штучную ёлку | Друк |
28.12.2016 11:31

У буйнейшым горадзе Шры-Ланкі Каломба ўсталявалі штучную ёлку да святаў Божага Нараджэння, якую могуць прызнаць самай высокай у свеце. Пра гэта паведамляе Associated Press.

Вышыня ёлкі складае 73 метры. Яна ўяўляе сабой стальны каркас, на які накінулі пластыкавую сетку з мільёнам сапраўдным сасновых шышак. Ёлку таксама ўпрыгожылі 600 тысячамі светадыоідных лямпачак, а на верхавіну змясцілі шасцімятровую зорку.

На стварэнне аб’екта пайшло каля 80 тысяч долараў. Прадстаўнікі Каталіцкага Касцёла на Шры-Ланцы заявілі, што гэта пустая трата грошай, якія лепш было б накіраваць на дапамогу патрабуючым.

Большасць насельніцтва Шры-Ланкі — будысты, але таксама ў краіне пражываюць каля 1,2 мільёна католікаў. У мінулым годзе самай высокай штучнай ёлкай стала 55-метровае збудаванне ў кітайскім горадзе Гуанчжоў.

Паводле sib-catholic.ru (IL)

 
© 2003-2024 Catholic.by