Рыга: удзельнікі сустрэчы Тэзэ дапамогуць равеснікам з краін, агорнутых вайной | Друк |
28.12.2016 10:23

Удзельнікі Еўрапейскай сустрэчы моладзі, якая 28 снежня распачынаецца ў Рызе, фінансава падтрымаюць сваіх равеснікаў, якія церпяць наступствы войнаў у Алепа, Масуле і на ўсходзе Украіны.

Пра гэта паінфармаваў брат Алоіс, указваючы на значэнне сустрэчы і малых жэстаў міру там, дзе дыпламатыя і перамовы палітыкаў здаюцца бяссільнымі перад злом, якое адбываецца.

Кіраўнік экуменічнай супольнасці ў Тэзэ, якая арганізоўвае чарговы этап пілігрымкі даверу па зямлі, падкрэсліў, што сучаснаму свету неабходна «аперацыя надзеі», адсюль і задума арганізаваць збор сродкаў для ахвяр войнаў.

Адначасова брат Алоіс адзначыў, што першым крокам гэтай «аперацыі» будзе сустрэча ў Рызе моладзі з Расіі і Украіны — краін, падзеленых канфліктам. «Важна, каб яны размаўлялі адно з адным, слухалі адно аднаго, — падкрэсліў брат Алоіс. — Без такіх сустрэч адна дыпламатыя — бяссільная».

Паводле КАІ
(VGr)

 
© 2003-2024 Catholic.by