Каралеўская сям’я Іспаніі апублікавала традыцыйную паштоўку да Божага Нараджэння | Друк |
19.12.2016 09:13

На фотаздымку, зробленым у садах Сарсуэла, адлюстравана ўся каралеўская сям’я: кароль Феліпэ VI, які трымае за руку старэйшую дачку, прынцэсу Астурыйскую Леанор, каралева Летысія абдымае за талію інфанту Сафію.


Пад віншаваннем з Божым Нараджэннем і Новым годам на іспанскай і англійскай мовах на ўнутраным баку паштоўкі стаяць подпісы ўсіх чатырох членаў каралеўскай сям’і.

Летась на традыцыйнай віншавальнай паштоўцы былі змешчаны выявы толькі прынцэсы Леанор і яе малодшай сястры Сафіі.

«Кожны дзень у нас ёсць прычыны знайсці надзею і мір у нашых сэрцах. Мы спадзяёмся, што ласка Божага Нараджэння будзе заўсёды асвячаць наш шлях», — было сказана ў подпісе да паштоўкі напярэдадні Новага 2016 года.

Традыцыя паштовак да Божага Нараджэння ад манаршай сям’і ўзнікла некалькі гадоў таму, і згодна з ёй члены каралеўскай сям’і падпісваюць чатыры віншавальныя паштоўкі, якія з’яўляюцца ў інтэрнэце.

Паводле espanarusa.com (IL)


 
© 2003-2024 Catholic.by