Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Горад у Францыі абавязалі прыбраць фігуру Маці Божай з галоўнай плошчы
06.12.2016 08:46

Суд абавязаў адміністрацыю французскага горада Публье прыняць скульптуру Дзевы Марыі з гарадской плошчы, бо яна парушае агульнанацыянальную забарону на дэманстрацыю рэлігійных сімвалаў у грамадскіх месцах.

Пра рашэнне суда паведаміў мэр горада Гастон Лакруа. Суд даў адміністрацыі горада тры месяцы на тое, каб пазбавіцца ад фігуры. Пасля гэтага тэрміну, калі загад суда не будзе выкананы, гораду будзе выстаўляцца штраф памерам у 100 еўра.

Па словах мэра горада Лакруа, адміністрацыя спрабуе знайсці спосаб перанесці скульптуру на прыватную зямлю.

Мармуровая фігура Божай Маці была ўсталявана на галоўнай плошчы горада ў 2011 годзе. Скандал вакол скульптуры ўзнік пасля таго, як стала вядома, што яе ўсталяванне было прафінансавана з гарадскога бюджэту.

Публье — горад у дэпартаменце Верхняя Савойя на ўсходзе Францыі. Насельніцтва горада складае каля 6 тысяч чалавек.

У Францыі дзейнічаюць жорсткія правілы, якія рэгламентуюць раздзяленне Касцёла і дзяржавы.

Паводле bbc.com
(VGr)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.