Бунт супраць бюракратыі: албанскі мастак стварыў партрэт Маці Тэрэзы са скобаў для стэплера | | Друк | |
02.12.2016 08:44 |
Албанскі мастак Самір Страці вырабіў партрэт святой Маці Тэрэзы з металічных скобаў для стэплера. Ідэя незвычайнай мазаікі паўстала, калі мастак усвядоміў, што палітыкі не ў стане вырашыць праблемы сірыйскіх бежанцаў. «Я бачыў мноства падобных скобаў, якімі былі змацаваны шматлікія лістоўкі і газеты на саміце G-20. Але гэтыя дакументы так і не прынеслі міру і не палепшылі жыццё, — сказаў Страці. — Толькі гуманізм Маці Тэрэзы можа выратаваць бежанцаў».
|