Епіскапат Літвы заклікаў грамадзян не ігнараваць парламенцкія выбары | Друк |
01.10.2016 11:08

Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў Літвы звярнулася да грамадзян краіны з заклікам не ігнараваць парламенцкія выбары, якія пройдуць 9 кастрычніка.

«Не варта думаць, што адзін голас нічога не вырашае. Удзел у выбарах — умова для кожнага, хто хоча жыць ва ўмовах свабоды і дэмакратыі», — гаворыцца ў звароце біскупаў да літоўскага грамадства.

Іерархі заклікаюць галасаваць за носьбітаў агульначалавечых і хрысціянскіх каштоўнасцяў, людзей «маральнай культуры». Як паведамляе партал BALTNEWS.lt, зварот епіскапату Літвы можа быць звязаны з барацьбой палітычных партый краіны за галасы прадстаўнікоў сексуальных меншасцяў.

Паводле BALTNEWS.lt, (IL)

 
© 2003-2024 Catholic.by