Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У Грузінскай Праваслаўнай Царкве каментуюць візіт Святога Айца ў Грузію
30.09.2016 13:39

Візіт Папы Францішка ў Грузію, які распачаўся 30 верасня і працягнецца да 1 кастрычніка, а таксама сустрэча Пантыфіка з главой Грузінскай Праваслаўнай Царквы Патрыярхам Іліёй ІІ стане сведчаннем таго, што адрозненні паміж рознымі плынямі хрысціянства не павінны быць прычынай для разладу.

Пра гэта заявіў у інтэрв’ю Ватыканскаму радыё прадстаўнік прэс-службы Патрыярхіі Грузіі іераманах Міхаіл Баткавелі.

Грузінская Царква, як заявіў прадстаўнік прэс-службы, лічыць непрымальным пратэст з боку пэўных груп адносна візіту ў Тбілісі Святога Айца. Прычынай для падобнай заявы стала акцыя пратэсту грамадскай арганізацыі «Саюз праваслаўных бацькоў», сярод якіх былі і святары, ля будынка пасольства Ватыкана ў Тбілісі.

Іераманах Міхаіл Баткавелі выказаў меркаванне, што візіт Пантыфіка ў Грузію «стане крокам у будучыню» ў каталіцка-праваслаўных адносінах.

Падчас двухдзённага візіту Папы Францішка ў Грузію таксама запланаваны сустрэчы з прэзідэнтам краіны, прадстаўнікамі ўлады і дыпкорпусаў, а таксама мясцовых асіра-халдэйскай і каталіцкай супольнасцяў. Акрамя гэтага, Святы Айцец узначаліць літургію на стадыёне імя Міхаіла Месхі ў Тбілісі.

Паводле blagovest-info.ru
(VGr)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.