Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У Маскве пройдзе І Міжнародны праваслаўны студэнцкі форум
21.09.2016 16:26

13 кастрычніка ў Маскве адбудзецца І Міжнародны праваслаўны студэнцкі форум, арганізаваны Сінадальным аддзелам па справах моладзі сумесна з урадам Масквы. Чакаецца, што ў мерапрыемстве прымуць удзел больш за 30 тысяч праваслаўных студэнтаў з Расіі і з-за мяжы.

Мэта сустрэчы — паказаць ролю Праваслаўнай Царквы ў фарміраванні таленавітай і мэтанакіраванай моладзі. Цэнтральнай падзеяй форуму стане сустрэча Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла са студэнцкай моладдзю.

У працы форуму будуць удзельнічаць буйныя ВНУ сталіцы. Акрамя гэтага будзе арганізавана выставачная і адукацыйная праграма з выкарыстаннем самых новых тэхналогій.

Паводле blagovest-info.ru
(VGr)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.