У лагеры ўкраінскіх байцоў-добраахвотнікаў на Данбасе адкрылася імправізаваная сінагога | Друк |
20.09.2016 09:43

На базе ўзброеных фармаванняў па ініцыятыве аднаго з лідараў украінскіх нацыяналістаў Дзмітрыя Яраша было арганізавана месца для малітвы байцоў юдэйскага веравызнання.

У складзе добраахвотніцкіх фармаванняў, якія ваююць за тэрытарыяльную цэласнасць Украіны, існуе яўрэйская рота.

«Камандзір роты, Максім, з намі з першых баёў 2014 года. Гэта рэальны баявы аддзел. Зараз большасць яго байцоў — на перадавых пазіцыях», — піша журналіст Алена Білазерска.

Журналістка таксама выклала відэа, на якім паказана запальванне свечак і малітва ў суботні вечар.

«Да нашых пабрацімаў-змагароў прыязджаюць капеланы розных хрысціянскіх канфесій. А вось з юдэйскімі капеланамі — праблема. Мы не ўсе рэлігійныя людзі, не ўсе ведаем, што як павінна быць, але ёсць жаданне, ёсць імкненне да Бога... Калі ёсць які смелы рабін, які хоча несці ў нас службу, то ветліва запрашаем. Месца для малітвы мы ўжо падрыхтавалі», — кажа камандзір роты.

Аляксандр Гелагаеў паводле Risu.org.ua

 
© 2003-2024 Catholic.by